background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 03 Апрель 2017 20:24

Разважанні над Божым Словам (5 тыдзень Вялікага посту)

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Панядзелак, 3 красавіка

Зузанна, якую фальшыва асудзілі, заклікае да Бога: “Вечны Божа, Які пазнаеш тое, што схаванае, і ведаеш усё перад тым, як яно адбудзецца…”. І мы заклікаем: Ты, Божа, усё ведаеш. Ты ведаеш нашы сэрцы, ведаеш праўду і судзіш справядліва. Твае думкі і позірк як свежае паветра ў панурым свеце крыўдзіцеляў, сляпых судоў і меркаванняў. Воды Тваёй Міласэрнасці нясуць нам суцяшэнне і даюць адпачынак.

Разважанні Войцеха Енджэеўскага OP, „Oremus

Пераклад з польскай мовы

Аўторак, 4 красавіка

Паверыць, каб мець жыццё

 “Калі не паверыце [...], памрэце ў грахах вашых”, – перасцерагае Езус фарысеяў. У гэты дзень, як кажа Евангелле, шмат хто паверыў у Яго. Вера ў Езуса дае жыццё. Ён сам ёсць гэтым Жыццём, таму калі мы верым ў Езуса, атрымаем жыццё. Уваходзячы з Езусам у перапоўненыя любоўю адносіны веры, мы ўваходзім у валадарства жыцця, дзе грэх і смерць, якая з’яўляецца яго вынікам, не маюць над намі ніякай улады. Канешне, гэта не значыць, што калі мы раз паверылі, ніколі ўжо не зграшым. Езус не абяцае нам жыццё вольнае ад барацьбы з грахом і слабасцю, але абяцае нам жыццё, якое стрымае гэты грэх. Святы Павел піша: Перамога паглынула смерць. Cмерць, дзе твая перамога? Смерць, дзе тваё джала? (1 Кар 15, 54-55). Няхай гэта перамога стане таксама нашым удзелам.

Валадар жыцця, адары нас ласкай жывой веры, перад якой уцякуць і грэх, і смерць.

Разважанні а.Даніэля Стабрылы OSB, а.Міхала Легана OSPPE

Пераклад з польскай мовы

Серада, 5 красавіка

Пазнаць праўду

 Хоць напэўна мы скажам, што заўсёды хочам ведаць праўду, аднак у жыцці ўсё больш складана. Часта мы хочам, каб іншыя нас ашуквалі альбо нават самі ашукваем саміх сябе, таму што так нам прасцей. Хоць напачатку мы ведаем, што накіроўваемся на бездарожжа, аднак дастаткова хутка да яго прызвычайваемся і не жадаем адмовіцца ад падману, які на яго вядзе. Тыя, якія скажуць нам праўду проста ў вочы, становяцца нашымі заўзятымі ворагамі. Такіх людзей мы часам у пераносным значэнні ці нават літаральна гатовыя забіць. Так, як хацелі гэта ўчыніць і нарэшце дасягнулі свайго тыя, да якіх прыйшоў Езус, каб аб’явіць ім праўду ад Бога.

Езу Хрысце, Ты ёсць дарога і праўда, і жыццё. Просім, вызвалі нас з няволі падману, які вядзе нас да смерці.

Разважанні а.Даніэля Стабрылы OSB, а.Міхала Легана OSPPE

Пераклад з польскай мовы

Чацвер, 6 красавіка

 Апантаны Езус

 Цяпер мы даведаліся, што ў Табе злы дух. Зрэшты, гэта не адзіны раз, калі такія абвінавачванні былі скіраваныя ў бок Езуса (пар. Мц 12, 24; Мк 3, 22; Лк 11, 15). Ці сапраўды гады вывучэння святых Пісанняў могуць быць такімі бясплённымі? Ці нягледзячы на рэлігійную актыўнасць (а можа якраз з-за яе) можна паддацца падману аж так моцна? Як моцна трэба быць зачыненым у сваёй сляпой і цеснай рэлігійнасці, каб блытаць Бога і злога духа? На жаль, гэты феномен уласцівы таксама і нашым часам. Мы дазваляем звесці сябе і губляем здольнасць правільна бачыць і называць рэчаіснасць. Мы не толькі не ўмеем адкрыць Божае дзеянне ў нас саміх і навакольным свеце, але часта нават змагаемся з Богам, будучы перакананымі, што робім гэта ў служэнні Яму самому.

Пане Божа, прабач нам наш рэлігійны фанатызм і закрыццё на тое, што сапраўды паходзіць ад Цябе.

Разважанні а.Даніэля Стабрылы OSB, а.Міхала Легана OSPPE

Пераклад з польскай мовы

Пятніца, 7 красавіка

Хрысціянства без рэфлексій

 Мы за моцна прызвычаіліся да навукі Езуса, каб адчуваць Яго сапраўдную сілу. Як правіла, нішто нас у ёй не шакіруе. Ці сапраўды мы ўспрымаем увесь змест, які яна ў сабе нясе, ці можа проста над ёй не разважаем? Калі навука Езуса так шакіравала Яго сучаснікаў, то чаму не выклікае ў нас нават найменшага хвалявання? Ці насамрэч наша вера такая глыбокая і сталая, што ў нас не нараджаюцца аніякія сумненні ці адзнакі супраціву? А можа мы ўцякаем ад сумненняў, прымаем від добрага хрысціяніна, а насамрэч не да канца нават ведаем, што нясе заклік Езуса. Хрысціянства без рэфлексій зусім не дзесьці далёка. Часта мы самі з’яўляемся яго руплівымі вызнаўцамі.

 Дух Сяты, Ты вядзеш нас да пазнання ўсёй праўды. Дапамажы нам адкрыць наша няведанне і бязвер’е, каб дзякуючы Твайму кіраўніцтву мы дайшлі туды, дзе чакае нас Езус.

Разважанні а.Даніэля Стабрылы OSB, а.Міхала Легана OSPPE

Пераклад з польскай мовы

Субота, 8 красавіка

Даносчыкі і сведкі

Многія з тых, хто бачыў, што ўчыніў Езус, паверылі ў Яго і сталі Яго сведкамі. Аднак знайшліся і такія, якія вырашылі данесці на Яго рэлігійным аўтарытэтам. Першасвятары і фарысеі выдалі загад, каб кожны, хто толькі ведае месца прабывання Езуса, данёс ім. Ці таму, хоць Езус дзейнічаў і навучаў адкрыта, тыя, якія павінны быць духоўнымі праваднікамі народу, не змаглі Яго знайсці? Не трэба згадваць тое, што яны не зразумелі, кім Ён ёсць. Нялёгка знайсці Езуса. Хоць Ён не хаваецца ад нас, аднак знайсці Езуса можна толькі ў святле веры. У адваротным выпадку Ён застанецца мудрацом, які навучае, ці лекарам, пра якога мы чулі прыгожыя аповеды, але якога ў прынцыпе ніколі не сустрэлі, хоць столькі разоў праходзілі побач. Больш таго, калі навука Езуса нейкім чынам перакрэслівае нашы планы ці шляхі, мы гатовыя данесці на Яго, каб вызваліцца ад нязручнага дысанансу.

Пане Езу, адары нас ласкай веры, якая заўсёды будзе паказваць нам дарогу да Цябе.

Разважанні а.Даніэля Стабрылы OSB, а.Міхала Легана OSPPE

Пераклад з польскай мовы

 

Прочитано 672 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии