background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 20 Февраль 2017 21:46

Разважанні над Божым Словам (7 звычайны тыдзень)

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

VII Звычайная нядзеля

 Стаць Божым сынам

Талмуд кажа, што дар дажджу большы, чым дар Торы, бо яна была дадзена толькі ізраэльцянам, затое дождж сваімі межамі ахоплівае ўсіх людзей. Калі мы ўсвядомім, наколькі важная для габрэяў Тора, першыя пяць кніг Святога Пісання, то зразумеем значэнне гэтых слоў. Яны дасканала перадаюць заклік Езуса з сённяшняга Евангелля да таго, каб любіць усіх людзей. Бог з’яўляецца добрым і сваёй любоўю ахоплівае ўсё стварэнне. Мы пакліканыя да таго, каб наследваць Яго ў гэтай любові. Езус не кажа, што гэта будзе проста, але запэўнівае нас, што такім чынам мы будзем сынамі Айца, Які ў небе. Будзем жа помніць аб гэтым закліку кожны раз, калі вымаўляем словы малітвы Панскай.  

Пане Езу, Ты прагнеш, каб мы наследвалі Цябе ў любові. Дапамажы нам пераадольваць усё тое, што нас на яе закрывае.

Разважанні а.Даніэля Стабрылы OSB, а.Міхала Легана OSPPE

Пераклад з польскай мовы

Панядзелак, 20 лютага

 Бездарожжа веры

Напэўна мы дэкларуем сябе як веруючыя, аднак нам неабходна прызнацца ў сваім нявер’і. Калі мы не адкрыем у сабе духоўныя сумненні і пытанні, гэта азначае, што ў нас няма духоўнага жыцця. Яны датыкаюць кожнага, хто свядома крочыць за Езусам. Ён прагне нашай веры, якая павінна быць праўдзівай і глыбокай, а не павярхоўнай. Каб пазнаць Езуса і паверыць у тое, кім Ён ёсць, нам неабходна прысутнасць Святога Духа. У адваротным выпадку наша вера будзе толькі інтэлектуальнай гульнёй, якой далёка да сапраўднай веры, што нараджаецца з сустрэчы з Ім. Толькі такая вера можа нас перамяніць. Аднак не трэба чакаць, што такая вера народзіцца з дня на дзень. Апосталам спатрэбіліся гады бесперапыннага прабывання з Настаўнікам, адрачэнне ад Яго і сумненні пад крыжом, каб пазнаць, кім Ён ёсць, і паверыць у Яго. Калі мы думаем, што нам дадзены нейкі кароткі шлях, то яшчэ доўга будзем блукаць на бездарожжах веры.

 Пане Езу, Ты адорыш нас ласкай веры. Сёння з глыбіні сэрца клічам да Цябе: Верым, дапамажы нашаму нявер’ю. 

Разважанні а.Даніэля Стабрылы OSB, а.Міхала Легана OSPPE

Пераклад з польскай мовы

Аўторак, 21 лютага

Пагоня за веліччу моцна ўкаранёная ў нашых сэрцах. Пра Бога мы таксама думаем у катэгорыях сілы і ўлады. Тым часам Езус указаў на дзяця і сказаў: “Хто прымае аднаго з такіх дзяцей у Маё імя, той Мяне прымае”. Езус сам выбраў шлях прыніжэння і пакоры і запрашае на яго таксама сваіх вучняў. Быць найменшым, падобна дзіцяці, гэта даканца даверыцца Богу, а нават сярод перашкодаў. Гэта прытуліцца да Езуса, не шукаць пашаны і, падобна Езусу, быць гатовым у супакоі сэрца і з цярплівасцю прыняць усё, да чаго нас пакліча Айцец.

Разважанні Малгажаты Канарскай

Пераклад з польскай мовы

 

22 лютага — свята катэдры св. Пятра, апостала

Абмен, які аздараўляе

Хоць у сённяшнім Евангеллі Езус пытае сваіх вучняў аб тым, што людзі кажуць пра Яго, аднак варта запытацца, што яны кажуць пра нас. Не для таго, каб кіравацца іх меркаваннямі і паддавацца намечаным імі кірунку, але для таго, каб зразумець, як нас успрымаюць людзі. Мы самі не заўсёды ў стане зразумець свае таленты і абмежаванні. Для гэтага Бог пасяліў нас ў супольнасці, каб паміж намі адбываўся абмен, які аздараўляе. Словы іншых людзей могуць стаць вельмі карыснымі ў будаўніцтве пачуцця ўласнай годнасці альбо ў звароце з грэшнай дарогі, якую мы па нейкім прычынам абралі. Аднак будзем жа помніць аб тым, што словы маюць моц. Таму менавіта так, як мы хочам, каб іншыя звярталіся да нас, можа асабліва тады, калі мы вырашаем складаныя справы, так і мы таксама павінны звяртацца да іх, заўсёды адараць павагай і любоўю.

Пане Езу, навучы нас слухаць іншых і звяртацца да іх з любоўю. Няхай тыя, хто нас акружае, будуць для нас прыладай збаўлення.

Разважанні а.Даніэля Стабрылы OSB, а.Міхала Легана OSPPE

Пераклад з польскай мовы

Чацвер, 23 лютага

Смак Евангелля

Словы, якія Езус прамаўляе да нас, не адносяцца да простых. Нам можа выдавацца, што яны настолькі радыкальныя, што больш і быць не могуць. Насамрэч так і ёсць. Аднак тут не ідзе гаворка аб тым, каб узбудзіць у нас страх альбо пачуццё віны. Калі мы ўслухаемся ў гэтыя словы ў шчырасці сэрца, то адкрыем, як шмат яшчэ нам трэба аддаць у рукі Езуса. Гэтыя словы з’яўляюцца хутчэй заклікам да таго, каб сур’ёзна ставіцца да рэчаіснасці граху і зразумець, што грэх шкодзіць іншым і нам самім. Адначасова яны заклікаюць нас да навяртання, да таго, каб мы захавалі смак Евангелля, які можа ўратаваць нас ад сапсаваннасці, як соль захоўвае ежу і надае ёй смак. Добрая Навіна, якую прынёс нам Езус, можа ўратаваць нас ад граху, калі мы даверымся яе логіцы. Аднак гэта пэўны працэс, які адбываецца ў акрэслены час. Ніхто не можа яго ненатуральна прыпешыць. Бог сам над ім чувае. З нашага боку патрэбна гатоўнасць, каб даверыцца Езусу і супрацоўнічаць з Ім.

Пане Езу, у Табе наша надзея, Ты сам з’яўляешся нашым збаўленнем. Дапамажы нам больш засяроджвацца над тым, што нас саміх адлучае ад Цябе, а не на слабасцях нашых бліжніх.

Разважанні а.Даніэля Стабрылы OSB, а.Міхала Легана OSPPE

Пераклад з польскай мовы

Пятніца, 24 лютага

Вучні, занепакоеныя радыкалізмам навукі Езуса аб непарыўнасці сужэнства, сам-насам з Езусам упэўніваюцца, ці добра Яго зразумелі. Многія з нас перажываюць хвіліны сумненняў і няпэўнасці, аднак ці хапае ў нас адвагі, каб тады звярнуцца да Езуса і ў Яго шукаць адказы на хвалюючыя пытанні? Яго Слова – гэта праўда, якая нас вызваляе і асвячае. Калі будзем шчыра пытаць, то не застанемся без адказу, а калі сапраўды будзем шукаць Божую дапамогу, атрымаем яе і будзем у стане пайсці дарогай вернай любові аж да канца.

Разважанні Богны Пашкевіч

Пераклад з польскай мовы

 

Субота, 25 лютага

Бог даў людзям уладу над зямлёй, вольную волю, розум і веды пра дабро і зло. Аднак мы не самадастатковыя, бо жывём дзякуючы любові Айца. Кожны дзень мы нанава атрымліваем ад Яго дар існавання. Бог “паклаў сваё вока” ў нашым сэрцы, каб аберагаць нас і паказваць сярод шматлікіх дарог нашага жыцця найбольш адпаведную, якая вядзе да Яго, а гэта значыць, да шчасця. Ён навучае ёй у глыбіні нашых сэрцаў, бо ёсць Тым, хто нас ведае, любіць і прагне нашага дабра.

Разважанні Малгажаты Канарскай

Пераклад з польскай мовы

 

Прочитано 612 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии