Адмін
Рэдакцыя сайта
З жыцця кс. бп. Юрыя Касабуцкага
23 лютага мы перажывалі вельмі радаснае спатканне з дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыем Касабуцкім. І не проста спатканне… Мы мелі магчымасць маліцца разам падчас св. Імшы, якую цэлебраваў ксёндз біскуп. Яго візіт вярнуў нас ва ўспаміны, на 15 год назад, калі напрыканцы ўжо мінулага стагоддзя ў нашай парафіі пробашчам быў прызначаны малады святар – ксёндз Юрый Касабуцкі. Што праўда, зналі мы яго яшчэ раней. Будучы клерыкам Гродненскай духоўнай семінарыі, ён прыязджаў у наш касцёл разам з ксяндзом Эдмундам Даўгіловічам-Навіцкім, які ў той час спаўняў абавязкі пробашча нашай парафіі. Служыў кс. Юрый у нашым касцёле нядоўга, крыху менш двух год, са снежня 1997 года па верасень 1999 года, але памяць па сабе пакінуў добрую. Яго вельмі любілі дзеці. Старэйшыя адносіліся да яго з пашанай. Сёння з дапамогай фотаздымкаў хочацца ўспомніць тыя далёкія ўжо дні, калі цяперашні дапаможны біскуп быў яшчэ зусім маладым святаром. Але пачнём яшчэ з семінарыі.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/bibliyateka/dakumenty-kastsjola/itemlist/user/42-admin?start=680#sigProGalleria654ad60828
На фотаздымку на фоне Гродненскай духоўнай семінарыі разам з кс. Эдмундам бачым, тады яшчэ клерыкаў, будучых святароў: братоў Бараўнёвых Юрыя і Сяргея, Уладзіміра Русака, Валянціна Станкевіча і будучага біскупа Юрыя Касабуцкага. Здымак зроблены амаль 20 год таму, у 1995 годзе.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/bibliyateka/dakumenty-kastsjola/itemlist/user/42-admin?start=680#sigProGalleria4b7f9e4756
У час навучання ў духоўнай семінарыі, канікулы і святы, будучы біскуп часта разам з кс. Эдмундам прыязджаў у нашу парафію, дамагаў пробашчу падчас цэлебрацыі св. Імшы. На гэтым фотаздымку дыяканы Юрый Касабуцкі і Сяргей Бараўнёў з кс. Эдмундам у нашым касцёле.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/bibliyateka/dakumenty-kastsjola/itemlist/user/42-admin?start=680#sigProGalleria800c865435
Падчас першай св. Імшы з новым пробашчам. 6 снежня 1997 года.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/bibliyateka/dakumenty-kastsjola/itemlist/user/42-admin?start=680#sigProGalleriadb1cf894b9
Парафія вітае новага пробашча кс. Юрыя і дзякуе адыходзячаму – кс. Эдмунду.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/bibliyateka/dakumenty-kastsjola/itemlist/user/42-admin?start=680#sigProGalleriab474fb71dc
На св. Імшы прысутнічалі святары з вілейскага дыяканату. На гэтым здымку бачым таксама тагачаснага пробашча парафіі ў Касцяневічах святой памяці кс. Зыгмунта Абартуха.
Затым распачалося служэнне ў парафіі: штодзённая цэлебрацыя Эўхарыстыі, хросты, шлюбы, пахаванні, падрыхтоўка дзяцей да Першай Святой Камуніі. На жаль у архіве захавалася мала здымкаў таго перыяду. Змяшчаем некалькі, зробленых у 1998 і 1999 гадах .
https://vilejka-kasciol.by/index.php/bibliyateka/dakumenty-kastsjola/itemlist/user/42-admin?start=680#sigProGalleria6d4922975b
https://vilejka-kasciol.by/index.php/bibliyateka/dakumenty-kastsjola/itemlist/user/42-admin?start=680#sigProGalleriafc4276a506
Час праляцеў вельмі хутка і ўжо кс. Юрый пакідае нас, каб працягваць вучобу ў Каталіцкім Універсітэце у Любліне. Гэты здымак зроблены пасля св. Імшы 18 верасня 1999 года, апошняй св.Імшы кс.Юрыя ўжо з новым пробашчам кс. Алегам Мурзічам. У гэты дзень кс.Юрый асвяціў фрэску з выявай Езуса, нясучага крыж на гару Кальварыю, адноўленую нашым парафіянінам – мастаком Эдуардам Мацюшонкам. На здымку сям’я Мацюшонкаў са святарамі.
А зараз некалькі момантаў апошняй св. Імшы кс. Юрыя і першай у нашай парафіі кс. Алега.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/bibliyateka/dakumenty-kastsjola/itemlist/user/42-admin?start=680#sigProGalleriaecdc839010
На гэтым здымку, зробленым 18 верасня 1999 года бачым маленькага міністранта Кірыла Бардонава. Тады яшчэ ніхто не здагадваўся, што гэта будучы святар.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/bibliyateka/dakumenty-kastsjola/itemlist/user/42-admin?start=680#sigProGalleria47ddef999c
Падчас гэтай св. Імшы дыяканскую паслугу спаўнялі добра нам вядомы Аляксей Раманчук і Валянцін Станкевіч, бачым таксама прысутнага кс. Пятра Пятрагу, тады яшчэ пробашча ў Красным.
Шчымлівыя моманты развітання:
https://vilejka-kasciol.by/index.php/bibliyateka/dakumenty-kastsjola/itemlist/user/42-admin?start=680#sigProGalleria536791f081
Дзеці дзякуюць кс. Юрыю за духоўную апеку над імі, за той час, які ён правёў разам імі. Ім, малым дзецям, цяжка было зразумець Божую волю, чаму той, каго яны палюбілі, з якім ім было так добра, павінен некуды выехаць. Парафіяне яшчэ памятаць, як трымаючыся сваімі маленькімі ручкамі за сутанну пробашча яны, развітваючыся, пралівалі горкія слёзкі. Так у верасні 1999 года перагарнулася чарговая старонка жыцця Юрыя Касабуцкага, нашага былога пробашча а сучаснага дапаможнага біскупа нашай дыяцэзіі. Будзем жа памятаць аб ім у сваіх малітвах і чакаць чарговых радасных сустрэч з ім.
Чытанне духоўнай літаратуры: Малітва - гэта дыялог
Чытанне духоўнай літаратуры: Малітва - гэта дыялог
Чытанне духоўнай літаратуры: Як трэба маліцца?
Как творить молитву? Если я возьму на себя смелость утверждать, что существует множество способов молиться, то, наверняка, не ошибусь. Но я имею ввиду нашу подлинную молитву детей Божиих, а не славословия лицемеров, о которых Иисус предрекает в Нагорной проповеди: не всякий, говорящий Мне: «Господи! Господи!» войдёт в Царство Небесное.
Чытанне духоўнай літаратуры: Як трэба маліцца?
Как творить молитву? Если я возьму на себя смелость утверждать, что существует множество способов молиться, то, наверняка, не ошибусь. Но я имею ввиду нашу подлинную молитву детей Божиих, а не славословия лицемеров, о которых Иисус предрекает в Нагорной проповеди: не всякий, говорящий Мне: «Господи! Господи!» войдёт в Царство Небесное.
Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў парафію ў Вілейцы ў якой служыў.
23 лютага дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі здзейсніў візіт у парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы, у якой быў пробашчам у 1998-1999 гадах.
На пачатку Імшы да іерарха са словамі віншавання і прывітання звярнуліся дзеці, бацькі якіх калісьці былі той моладдзю, з якой працаваў сённяшні біскуп. Маладыя вернікі прыгадалі, што менавіта кс. Юрый Касабуцкі ахрысціў іх 16 гадоў таму. Прадстаўнікі старэйшага пакалення ўзгадалі той час, калі сённяшні іерарх, будучы маладым святаром, распачаў служэнне ў Вілейцы, адзначыўшы яго веру, любоў да Бога, руплівасць, дабрыню і адкрытасць на людзей. Са словамі прывітання звярнуліся менавіта тыя, хто ў той час быў найбліжэйшым супрацоўнікам для кс. Юрыя Касабуцкага.
Пробашч парафіі кс. Аляксандр Барыла, звяртаючыся да іерарха, сказаў: “Дзякуючы сваёй веры, адукаванасці, адкрытасці на людзей, працы з дзецьмі і моладдзю Вы змаглі зрабіць на вілейскай зямлі вельмі шмат. Вы пасеялі добрае зерне ў душах людзей”. “Многія Вашы парафіяне, з якімі Вы пачыналі служэнне ў Вілейцы, радуюцца сённяшняму дню, але ўжо ў доме Нябеснага Айца. Цешуцца старэйшыя парафіяне, ганарыцца сярэдняе пакаленне, якое было вашай моладдзю, і бязмерна ўсхвалявана моладзь, - дадаў святар. - Мы, вілейская парафія, ганарымся Вамі! І цешымся, што Вы знайшлі час адведаць нас, каб правесці гэтую ўрачыстую святую Імшу, звярнуцца да нас з біскупскім навучаннем і ўдзяліць нам пастырскае благаслаўленне!”
Біскуп Юрый Касабуцкі з вялікім хваляваннем узгадаў час, калі служыў у Вілейцы, і зазначыў, што гэта яго сапраўдная першая святарская любоў.
У гаміліі іерарх на аснове літургічных тэкстаў звярнуў увагу на хрысціянскую любоў, патрэбу прабачэння крыўдаў і любові да непрыяцеляў. Прыводзячы жыццёвыя прыклады, біскуп паказаў, як належыць прабачаць і быць шчаслівым, а таксама падкрэсліў неабходнасць духоўнага жыцця: штодзённай малітвы, удзелу ў нядзельнай Імшы, частай споведзі; прыгадаў, што злы дух не спіць і шукае магчымасці, каб адвесці чалавека ад добрага, уцягнуць у грэх. Менавіта малітва, як адзначыў біскуп, з’яўляецца найлепшым сродкам у барацьбе з грахом, і ў ёй прысутнічае велізарная моц, патрэбная для прабачэння крыўдаў.
На заканчэнне Імшы іерарх падзякаваў за супольную малітву, яшчэ раз узгадаў цудоўны, па яго словах, час душпастырскай працы ў Вілейцы, выказаў задавальненне, што Божае слова тут абвяшчаецца і надалей.
паводле Catholic.by
https://vilejka-kasciol.by/index.php/bibliyateka/dakumenty-kastsjola/itemlist/user/42-admin?start=680#sigProGalleriaa32413ba3d
Фота Дзяніса Канецкага
Чытанне духоўнай літаратуры: Трымацца за руку Бога
Когда я думаю о молитве, приходит мысль: бери Господа за руку и говори с Ним, когда захочешь. У молитвы нет распорядка. Молиться можно всегда. Только держитесь за руку Господа. Вы можете говорить с Ним, можете молчать, но вы всё время с Ним. Таким в принципе должен быть наш подход к молитве.
Чытанне духоўнай літаратуры: Трымацца за руку Бога
Когда я думаю о молитве, приходит мысль: бери Господа за руку и говори с Ним, когда захочешь. У молитвы нет распорядка. Молиться можно всегда. Только держитесь за руку Господа. Вы можете говорить с Ним, можете молчать, но вы всё время с Ним. Таким в принципе должен быть наш подход к молитве.
Чытанне духоўнай літаратуры: "Рызыка малітвы"
В своей чудесной книге «Начало молитвы» митрополит Сурожский Антоний пишет: «Опыт молитвы может быть познан только изнутри, и с ней шутить не стоит». Это очень мудрое замечание.
Чытанне духоўнай літаратуры: "Рызыка малітвы"
В своей чудесной книге «Начало молитвы» митрополит Сурожский Антоний пишет: «Опыт молитвы может быть познан только изнутри, и с ней шутить не стоит». Это очень мудрое замечание.



