background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Адмін

Адмін

Рэдакцыя сайта
 

5 кастрычніка група дзяцей і моладзі нашай парафіі наведала парафію ў в. Войстам на ўрачыстае распачацце новага катэхетычнага года.

2 кастрычніка  дзеці нашай парафіі сабраліся на вячэрнюю святую Імшу, каб разам адзначыць успамін Анёлаў Ахоўнікаў. Дзеці былі вельмі разнастайнага ўзросту: ад самых маленькіх да выпускнікоў.


20 верасня адбылася аўтобусная пілігрымка з нашай парафіі ў парафію Маці Божай Бялыніцкай у Горкі.

14 верасня ў свята Узвышэння Святога Крыжа адбылася адпустовая ўрачыстасць у нашай парафіі. Адпустовую Св. Імшу а 10 гадзіне ўзначаліў кс. Кірыл Бардонаў, які родам паходзіць з нашай парафіі.

Четверг, 04 Сентябрь 2014 20:14

З Богам у новы навучальны год! (+ фота)

У апошні дзень лета, у нядзелю 31 жніўня наша парафія сабралася на ўрачыстай Св. Імшы, падчас якой мы асаблівым чынам прасілі Божага благаслаўлення на новы навучальны і катэхетычны год.

Среда, 03 Сентябрь 2014 19:10

Расклад катэхез 2014 - 2015

 

Расклад катэхез 2014 - 2015


ПАЧАТАК ЗАНЯТКАЎ З 4 КАСТРЫЧНІКА

Воскресенье, 31 Август 2014 20:11

Успаміны пра летні адпачынак у Польшчы

З 19 па 31 ліпеня група дзяцей і моладзі нашай парафіі, якія прымалі ўдзел у Міжнароднай Парафіядзе ў Варшаве, адпачывалі ў гарах у мястэчку Паронін каля горада Закапанэ. Праграма адпачынку ўключала фізічнае аздараўленне, духоўны ўзрост і знаёмства з культурай і побытам паўднёвай часткі Польшчы.

Понедельник, 25 Август 2014 21:44

"У гасцях" у Маці Божай Будслаўскай

З 18 па 23 жніўня дзеці і моладзь нашай парафіі сабраліся “ў гасцях” у Маці Божай Будслаўскай на час духоўных практыкаванняў. Падобныя рэкалекцыі ў Будславе перад пачаткам навучальнага года сталі ўжо добрай традыцыяй нашай парафіі. Дзеці і моладзь на працягу ўсяго года чакаюць гэтых незвычайных дзён, праведзеных побач з Нябеснай Матуляй у Будслаўскім Санктуарыі.

З 15 па 17 жніўня ў Будславе адбыліся рэкалекцыі парафіяльнага хору "Angeli", якія распачаліся святой Імшой ў пятніцу  позна вечарам. Будслаўская  базыліка, напоўненая незвычайнай для гэтага месца цішынёй, падалася ўдзельнікам хору яшчэ больш велічнай. Стоячы ў прэзбітэрыум, так блізка  цудоўнага абраза Маці Божай, св. Імша перажывалася вельмі глыбока, з хваляваннем.

Пятница, 25 Июль 2014 10:47

Прыпынак 1. Чэнстахова

Многія з нашых пілігрымаў першы раз наведалі Чэнстахову, але і для тых, хто ўжо тут быў, гэта было радасцю, бо ў Чэнстахову хочацца заўсёды, тут своеасаблівая духоўная атмасфера.  Маці Божая Чэнстахоўская – Чорная Мадонна, як тут яе называюць з-за цёмнага колеру абраза – спаглядае на нас,  нібы запрашаючы да размовы.