background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Вторник, 06 Декабрь 2016 10:03

Чытанне духоўнай літаратуры: Час абудзіцца

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

У якасці чытання духоўнай літаратуры прапануем урыўкі з кнігі святога Хосэмарыя Эскрывы «Хрыстус праходзіць побач».  Святы Хосэмарыя Эскрыва — аўтар шматлікіх духоўных твораў, заснавальнік “Opus Dei” (Справа Божая), мэта якога дапамагаць вернікам знайсці святасць у штодзённым жыцці: у працы, сям’і, паўсядзённых занятках, прафесійнай дзейнасці.

 

Літургія Слова нагадвае нам, што мы павінны абудзіцца, каб у адноўленым духу з гатоўнасцю прыняць на сябе апостальскую адказнасць: “Настала ўжо пара, каб вы абудзіліся са сну, бо цяпер збаўленне бліжэй да нас, чым тады, калі мы паверылі. Ноч мінула, і наблізіўся дзень. Таму адкінем учынкі цемры і апранёмся ў зброю святла” (Рым 13, 11-12).

(…)

Бог хоча, каб мы былі адданымі, вернымі, чулымі, поўнымі любові. Ён хоча, каб мы былі святымі, каб былі цалкам Ягонымі.

З аднаго боку – пыха, пачуццёвасць, нуда і эгаізм, з іншага – любоў, адданасць, міласэрнасць, пакора, ахвярнасць, радасць. Ты павінен выбраць. Ты пакліканы да жыцця ў веры, надзеі і любові. У цябе няма права зніжаць планку і заставацца ў невыразнай шэрай адасобленнасці.

Аднойчы я бачыў арла, замкнутага ў жалезнай клетцы. Ён быў брудны, не меў паловы пёраў, трымаў у кіпцюрах кавалак мерцвячыны. Гледзячы на яго, я падумаў, што будзе чакаць мяне, калі я адмлўлюся ад дадзеннага мне Богам паклікання. Мне стала вельмі шкада самотную зняволеную птушку, народжаную для таго, каб высока лятаць і глядзець наўпрост на сонца. Мы здольныя ўзвысіцца да пакорных вяршыняў Божай любові і служэння кожнаму чалавеку. Для гэтага трэба, каб у душы не засталося ніводнага кутка, куды не магло б трапіць святло Езуса Хрыста. Мы павінны адкінуць усе клопаты, што аддаляюць нас ад Яго. І тады ў тваім розуме будзе Хрыстус, на тваіх вуснах будзе Хрыстус, у тваім сэрцы будзе Хрыстус, у тваіх справах будзе Хрыстус. Усё жыццё – сэрца і ўчынкі, розум і словы – будзе напоўнена Богам.

“Расплюшчыце вочы і падыміце галовы вашыя, бо набліжаецца адкупленне вашае” (Лк 21, 28), - чытаем мы ў Евангеллі. Анвэнт – гэта час надзеі. Увесь абшар нашага хрысціянскага паклікання, гэтая цэласнасць жыцця, стрыжнем якога з’яўляецца прысутнасць Бога, нашага Айца, можа і павінна стаць нашаю штодзённаю рэальнасцю.

Разам са мною прасі аб гэтым Найсвяцейшую Панну Марыю, уяўляючы, як Яна пражыла гэтыя месяцы, чакаючы нараджэння Сына. І Багародзіцца ўчыніць так, што ты станеш alter Christus, ipse Christus; другім Хрыстом, самім Хрыстом!

З кнігі  святога Хосэмарыя Эскрывы «Хрыстус праходзіць побач»

Прочитано 712 раз Последнее изменение Четверг, 08 Декабрь 2016 19:28
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии