
Адмін
Рэдакцыя сайта
Пытанні аб сужэнстве
«што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае...». У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства... Усведамляючы адказнасць вышэйузгаданага кроку, узнікаюць пытанні:
Сустрэча па міні-футболе 29.05.2012
29 траўня 2012г. адбыліся спартыўныя сустрэчы нашай парафіі. У Фізкультурна-аздараўленчым комплексе па вул. Талстога 55 памерыцца сіламі ў міні-футбол выйшла 4 каманды: каманда парафіі Ўзвышэння святога Крыжа г. Вілейкі, каманда моладзі з Маладзечна, футбалісты з в. Ілля Вілейскага раёна, а таксама святары Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Прыняцце ў міністранты 2012
27 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога супольнасць Літургічнай Службы Алтара павялічылася на 6 міністрантаў. Мікіта Зяновіч, Раман Жураўскі, Даніла Місун, Дзмітрый Тумаш, Віктар Пляско і Антон Апанасёнак выразілі перад усёй парафіяльнай супольнасцб шчырае жаданне служыць Богу алтары.
Парафіяльныя ўрачыстасці ў Куранцы
28 мая 2012г. урачыстасць тытулу парафіі адзначылі вернікі в. Куранец. Просячы заступніцтва Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Маці Касцёла, удзельнікі Літургіі дзякавалі міласэрнаму Богу за магчымасць супольнай малітвы ў будынку, аддадзены каталікам некалькі дзён назад, які размяшчаецца на фундаментах касцёла, пабудаванага ў 1928 г., зачыненага ў 1940-я гг. і знішчанага.
спартыўная сустрэча па міні-футболу з святарамі
“Спартыўная актыўнасць належыць да сродкаў, якія вядуць да гарманічнага развіцця асобы" - сказаў Папа Рымскі Бэнедыкт XVI.
29 мая 2012 года плануецца спартыўная сустрэча па міні-футболу нашых парафіянаў з камандай святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Спатканне распачнецца каля 20:00 у Фізкультурна-аздараўленчым комплексе на вул. Талстога 55.
Сардэчна запрашаем падтрымаць удзельнікаў спаткання сваёй прысутнасцю і малітвай!
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут
кс. Андрэй
Адбудзецца ІІІ Парафіяда Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі
ІІІ Парафіяда Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі пройдзе 23-26 жніўня 2012 г. ў Івянцы.
Парафіяда - адукацыйна-выхаваўчы праект, які рэалізуецца на падставе трыяды: святыня-тэатр-стадыён.
Святыня – праграма рэалізуецца праз: актыўны ўдзел у ранішніх і вячэрніх малітвах, дзейсны ўдзел у святой Імшы, індывідуальныя малітвы удзельнікаў Парафіяды, конкурс біблійных ведаў, добры настрой.
Тэатр – праграма ахоплівае спаборніцтвы ў наступных конкурсах: конкурс малюнка, рэлігійнай песні “Sacro Song”, конкурса песні “Песня ў маім жыцці”, тэатральная пастаноўка,
Стадыён– праграма ахоплівае спартыўнае спаборніцтва ў наступных відах: валейбол, міні-футбол, настольны тэніс, эстафета, паласа перашкод, бег на кароткія і сярэднія дыстанцыі.
III ПАРАФІЯДА МІНСКА-МАГІЛЁЎСКАЙ АРХІДЫЯЦЭЗІІ
“Моцныя верай”
Тэатр – Святыня – Спорт
Івянец,23-26 жніўня 2012г.
Праграма мерапрыемства:
23.08.2012г., чацвер
- 14.00 - 17.00– прыезд і рэгістрацыя удзельнікаў, размяшчэнне на начлег
- 17.30– спатканне з кіраўнікамі груп, жэраб’ёўка (па усім конкурсам і спаборніцтвам)
- 18.45– падрыхтоўка да Літургіі
- 19.00– св. Імша
- 20.00– вольны час
- 21.00– канцэрт, вясёлы вечар – прадстаўленне каманд (вялікая зала)
- 22.55– супольная малітва, адпачынак
24.08.2012г., пятніца
- 8.00– ранішнія малітвы
- 8.10– падрыхтоўка да Імшы
- 8.15– св. Імша
- 9.00– снеданне
- 10.00– Спаборніцтвы групы А,В,С (стадыён)
- бег 60/100 м. (дзяўчаты/ хлопцы)
- бег 300/600 м
- настольны тэніс (Вялікая зала)
- 14.00– абед, вольны час
- 15.30– Спаборніцтвы (вялікая зала)
- настольны тэніс фінал
- валейбол
- 18.00– конкурс біблійных ведаў (групы А,В,С) (вялікая зала)
- 19.00– вячэра
- 19.30– міні-футбол
- 21.00– тэатральныя пастаноўкі каманд (вялікая зала)
- 22.30– малітва, адпачынак
25.08.2012г., субота
- 8.00– ранішнія малітвы
- 8.15– св. Імша
- 9.00– снеданне
- 10.00– Спаборніцтвы (стадыён)
- Эстафета 2/2 (хлопчык/дзяўчынка прадстаўнікі каманд)
- 11.00- валейбол
- 12.30 - міні-футбол
- 14.00– абед, вольны час
- 15.00– конкурс малюнка (вялікая зала)
- 16.30– прадстаўленне малюнка камандамі
- 17.00– паласа перашкод (каманда 2/2) (палатачны гарадок)
- 19.00– вячэра
- 20.00– конкурс рэлігійнай песні “Sacro Song” (вялікая зала)
- конкурс свецкай песні “Песня ў маім жыцці” (вялікая зала)
- 22.30– малітва, адпачынак
26.06.2011г., нядзеля
- 8.00– ранішнія малітвы
- 8.30– снеданне, падрыхтоўка да св. Імшы
- 10.00– св. Імша
- 11.00- ўручэнне узнагарод, благаслаўленне на заканчэнне Парафіяды і супольны фотаздымак
- 13.00– абед (паведаміць хто застаецца на абед), раз’езд
ПРАВІЛЫ ЎДЗЕЛУ Ў ПАРАФІЯДЗЕ:
-
Парафія прадстаўляе каманду з 12 чалавек, якая удзельнічае
ў 3-ох групах: А, В, С (група А – узрост 11-12, група В – узрост 13-14, група С – узрост 15-16), у кожнай групе па 4 асобы (2 хлопцы і 2 дзяўчыны). - каб каманда магла прыняць удзел ва ўсіх конкурсах і спаборніцтвах, яна павінна складацца мінімальна з 4 асоб, 2 хлопчыка і 2 дзяўчынкі.
- Пры падвядзенні агульнага выніка улічваецца каманда, якая была прадстаўлена ва ўсіх групах. Калі няма магчымасці прадставіць поўную каманду, то каманда выступае у акрэсленых групах.
- Парафія можа прадставіць некалькі поўных каманд.
- Для ўдзелу ў Парафіядзе неабходна да 1 жніўня прадставіць заяву на электронную скрынку Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. .
- пражыванне ў палатках (па-магчымасці просім прывесці свае палаткі і спальныя мяшкі)
- арганізатары запаўняюць харчаванне на гэтыя дні
- кошт удзелу 20 тыс.бел.рублёў з асобы
Шчыра запрашаем моладзь нашай парафіі прыняць удзел у мерапрыемстве. Зацікаўленым вялікая просьба звяртацца да кс. Аляксандра і кс. Андрэя.
Падрабязную інфармацыю аб ІІІ Парафіядзе можна знайсці тут
Пілігрымка па святынях Літвы
Урачыстасці ў гонар св. Станіслава ў Даўгінаве
Учора, 9 мая. вернікі нашай парафіі на чале з кс. Аляксандрам, кс. Андрэем і кл. Міхалам прынялі ўдзел ў парафіяльных урачыстасцях ў Даўгінаве.
Біскуп Антоній прызначаны Ардынарыем Пінскай дыяцэзіі
3 мая 2012 г. Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці абвясціў волю папы Бэнэдыкта XVI аб прызначэнні ардынарыем Пінскай дыяцэзіі біскупа Антонія Дзям’янкі.
16 чэрвеня 2012 г. у 10.00 у пінскай катэдры адбудзецца цырымонія кананічнага ўступлення біскупа Антонія Дзям'янкі на пасаду ардынарыя Пінскай дыяцэзіі.
Маёвыя набажэнствы ў нашай парафіі.
Месяц май у Каталіцкім Касцёле асаблівым чынам прысвечаны ўшанаванню Найсвяцейшай Панны Марыі. Маёвыя набажэнствы маюць вельмі багатую гісторыю, якая пачынаецца яшчэ ў Егіпце. Ужо ў V стагоддзі хрысціяне (копты) збіраліся на працягу ўсяго месяца мая, каб спяваць песні ў гонар Марыі. Упершыню май быў названы месяцам Марыі ў 1549 г. у Германіі ў кнізе «Май духоўны». У 1814 г. папа Пій VII выдаў булу, у якой адобрыў практыкаванне маёвых набажэнстваў. Папа Пій IX заахвоціў праводзіць гэту малітоўную практыку з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Афіцыйнае папскае адабрэнне маёвых набажэнстваў паспрыяла іх распаўсюджванню ў Касцёле. З часам з’явіўся звычай праводзіць набажэнствы каля прыдарожных каплічак, бо некаторым вернікам было далёка дабірацца да касцёла.
Вельмі важна практыкаваць маёвыя набажэнствы і сёння, запрашаць і заахвочваць іншых, асабліва дзяцей і моладзь, да ўдзелу ў гэтай малітве. Звычайна падчас мёвых набажэнстваў чытаецца або спяваецца Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыi (Ларэтанская).
Маёвыя набажэнствы ў нашай парафіі адбываюцца штодзённа: у буднія дні - пасля Святой Імшы а 18.00, у суботу - пасля святой Імшы а 10.00, у нядзелю - пасля святой імшы а 10.00.