background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Среда, 26 Сентябрь 2012 08:06

Выстава Э.Мацюшонка адбудзецца ў Вялейцы

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

"Горад, у якім мы жывём" - менавіта такую назву мае выстава нашага парафіяніна, мастака-жывапісца Эдуарда Мацюшонка, якая распачнецца 28 верасня. 

 

 

Вялейскі мастак-жывапісец Эдуард Мацюшонак нарадзіўся  7 сакавіка 1958 года ў в. Мнюта-2 Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. 

1973 г. – скончыў Суклінскую 8-гадовую школу

1973-1977 гг. – вучоба ў Віцебскім станка-інструментальным тэхнікуме

1977-1979 гг. – служба ў войску

1979-1984 гг. – вучоба ў Віцебскім педінстытуце (мастацка-графічны факультэт)

з 1984 года – з сям’ёй жыве і працуе ў Вялейцы ў СШ №2 (цяпер гімназія №1 “ЛОГАС”) настаўнікам сусветнай мастацкай культуры і выяўленчага мастацтва

з 1998 года – кіруе ў гімназіі студыяй выяўленчага мастацтва “ВЯСЁЛКА”

з 1986 года – пачынае актыўную творчую дзейнасць; прымаў удзел у рэспубліканскіх маладзёжных выставах (г. Менск), у Рэспубліканскай мастацкай выставе “Экалогія” (г. Мінск), у выставе, прысвечанай 100-годдзю В. Стрэмінскага (г. Вялейка)

у 1989 г. – прыняты ў Маладзёжнае аддзяленне пры Саюзе мастакоў СССР

Персанальныя выставы

1986, 1992, 2000, 2004 гг. – г. Вялейка

1987 г. – г. Менск, Палац Прафсаюзаў

1989 г. – г. Петрапаўлаўск-Камчацкі, агітацыйнае судна “Карчагінец”

1994 г. – г. Гютэрслоў, Германія (Дні Беларусі ў Германіі)

1997 г. – г. Вілейка, адкрыццё Выставачнай залы ім М. Сілівановіча

2005 г. – г. Глыбокае

2005 г. – г. Мядзел

2006, 2007 гг. – г. Паставы

З 1984 года ў Вялейцы працуе гарадская студыя выяўленчага мастацтва, якой кіруе ўсе гэтыя гады Э. Мацюшонак.

Жыццёвае крэда“Кожнае імгненнеяк і душанепаўторнаеБеражы гэта”.

 

Матэрыял паводле vialejka.org

Прочитано 1628 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии