Сярод гэтага натоўпу мы шукаем сябе: што я прачытаю ў любячых і змучаных вачах Збаўцы? Што я Яму адкажу? Ці гатовы я падставіць свае плечы, каб гэтаксама пакорна несці свой Крыж?
У пятніцу падчас аднаўлення парафіяльных Місій разам з айцамі місіянерамі мы прайшлі гэты шлях вуліцамі нашага горада. Разважанні стацый Крыжовага шляху асаблівым чынам звярнулі ўвагу на тое, што шлях Крыжа не скончыўся на Ерузалемскай Галгоце, сёння гэты шлях прызначаны для вучняў Езуса Хрыста, якія гатовыя ісці слядамі свайго Збаўцы. Пры кожнай стацыі чыталася інфармацыя пра пераслед хрысціянаў у розных краінах сёння, прыводзіліся прыклады мужных вызнаўцаў Хрыста, якія і сёння праліваюць сваю кроў за веру. Увесь час у розных краінах свету хрысціяне аддаюць сваё жыццё за Хрыста, каб іх кроў стала новым насеннем, якое прынясе багаты плён.
Разважанні гэтага Крыжовага шляху заахвочвалі да малітвы за сучасных мучаннікаў за веру і хрысціянаў, якія ў сваіх краінах перажываюць пераслед. Але таксама гэтыя словы былі скіраваныя да вілейчан, якія лічаць сябе хрысціянамі, каб прыгледзіцца да сваёй адданасці Хрысту, аўтэнтычнасці свайго хрысціянства і гатоўнасці мужна несці Крыж за Укрыжаваным.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/parafiya/parafiyalnyya-misii/item/635-kryzhovy-shlyah-vulitsami-nashaga-gorada#sigProGalleria0844fc7099