background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Суббота, 23 Февраль 2013 19:24

Зварот кс. Пробашча ў сувязі з хуткім распачаццем парафіяльных місій

Автор  кс. Аляксандр
Оцените материал
(0 голосов)

 

Парафіяльныя місіі – гэта час вялікай Божай ласкі, якая дапаможа выправіць і адбудаваць у нас і вакол нас тое, што было знішчана грахом, што было занядбана праз абыякавасць альбо духоўную ляноту. Гэта час нашага навяртання да Бога, час змены жыцця і духоўнага ўзбагачэння, час умацавання веры і вяртання да супольнасці Касцёла.

 

 

 

ЛАСКА ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА

 І ЛЮБОЎ БОГА АЙЦА, І ЕДНАСЦЬ ДУХА СВЯТОГА

НЯХАЙ БУДУЦЬ З УСІМІ ВАМІ!

 

Дарагія парафіяне!

         У 2013 годзе наш касцёл адзначае 100-гадовы юбілей. Асноўныя юбілейныя ўрачыстасці адбудуцца 14 верасня 2013 года, у якіх прыме ўдзел Арцыбіскуп Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і іншыя шматлікія госці. Ужо сёння Вас запрашаю на гэтае гістарычнае свята.


З нагоды юбілейнага года з 3 па 10 сакавіка ў нашым касцёле адбудуцца парафіяльныя місіі. Парафіяльныя місіі – гэта час вялікай Божай ласкі, якая дапаможа выправіць і адбудаваць у нас і вакол нас тое, што было знішчана грахом, што было занядбана праз абыякавасць альбо духоўную ляноту. Гэта час нашага навяртання да Бога, час змены жыцця і духоўнага ўзбагачэння, час умацавання веры і вяртання да супольнасці Касцёла.


Благаслаўлёны Папа Ян Павел ІІ назваў парафіяльныя місіі “незамянімым сродкам інтэнсіўнай адновы хрысціянскага жыцця”.


Малітоўнае багацце місійнага тыдня вельмі вялікае. У касцёле адбываюцца святыя Імшы з місійным казаннем. Місіянеры абвяшчаюць навуку для людзей рознага ўзросту і стану: для дзяцей, моладзі, сярэдняга і старэйшага пакалення, для сем’яў. Праводзяць розныя набажэнствы і працэсіі.


Парафіяльныя місіі праводзяцца раз у некалькі гадоў. У Вілейцы яны будуць праводзіцца ўпершыню пасля вяртання святыні веруючым. Кодэкс Кананічнага Права абавязвае арганізоўваць місіі для ўмацавання і аднаўлення веры. Місіі будуць адбывацца на працягу цэлага тыдня, ад нядзелі да нядзелі. Кожны дзень належыць прыняць удзел у святой Імшы, выслухаць навуку аб асноўных праўдах веры і маралі, прыняць удзел у тэматычным набажэнстве. На працягу тыдня будзе магчымасць прыступіць да споведзі, якая ўжо будзе лічыцца велікоднай. У апошні дзень місій, 10 сакавіка, адбудзецца ўрачыстае благаслаўнне місійнага крыжа, які будзе ўстаноўлены каля касцёла.


У часе місій, у сераду, адбудзецца наведванне айцамі-місіянерамі хворых і пажылых людзей з удзяленнем сакрамэнту cповедзі, намашчэння хворых і Эўхарыстыі. Хто жадае скарыстаць з гэтай паслугі айцоў-місіянераў належыць запісаць адрасы хворых у сакрыстыі.


На парафіяльныя місіі шчыра запрашаю ўсіх без выключэння: дзяцей, моладзь, людзей сярэдняга і старэйшага ўзросту, запрашаю прыходзіць цэлымі сем’ямі. Запрашайце на місіі таксама сваіх родных, сяброў і знаёмых. Пастараемся не прапусціць і не змарнаваць гэты важны час для нашага духоўнага ўзбагачэння і яднання з Богам!

 

  

 

Пробашч парафіі

Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы

ZVAROT

Прочитано 1063 раз Последнее изменение Воскресенье, 03 Март 2013 18:46
Другие материалы в этой категории: І Дзень Парафіяльных Місій. »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии