background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

2 нядзеля Вялікага посту (25 лютага 2024 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00.

У пятніцу Святая Імша ў 10.00 і вечарам у 17.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, у 18.00 – Крыжовы Шлях. Магчымасць Споведзі будзе з 9.00 і 17.00. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса. Прыложым намаганні, каб сабрацца разам і перажыць набажэнства Крыжовай Дарогі.

У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).

У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы і ў 18.00 – Святая Імша.

У часе Вялікага посту варта звярнуць увагу на нашую асабістую малітву, на часцейшае наведванне касцёла і на ўдзел у Вялікапостных набажэнствах. Перад Святой Імшой кожны дзень будуць правадзіцца набажэнствы Крыжовай Дарогі, раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Кожны дзень у 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці, у сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.

У нядзелю 17 сакавіка ў 16.30 запрашаем малітоўную групу МАРГАРЫТКА на фармацыйную сустрэчу. Сустрэчу правядзе кс. Павел Эйсмант, дыяцэзіальны мадэратар гэтай групы разам з прадстаўнікамі Маргарыткі іншых парафій.

Вялікапостныя рэкалекцыі адбудуцца з 18 па 20 сакавіка.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

 

Прочитано 281 раз