background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

1 нядзеля Вялікага посту (18 лютага 2024 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00.

У пятніцу Святая Імша ў 10.00 і вечарам у 17.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, у 18.00 – Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса. Прыложым намаганні, каб сабрацца разам і перажыць набажэнства Крыжовай Дарогі.

У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).

У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы і ў 18.00 – Святая Імша.

У гэтым годзе прыложым намаганні, каб аднавіць трыдыцыю ўдзелу ў Крыжовай Дарозе ўсёй парафіі. З Божай дапамогаю ў Адвэнце мы аднавілі шматлікі ўдзел парафіян у Раратах, цяпер прыйшоў час прыпомніць каштоўнасць набажэнства Крыжовай Дарогі ў Вялікім Посце. На Крыжовы Шлях у пятніцу запрашаем як дарослых, так дзяцей і моладзь. Тыя дзеці, якія не змогуць быць вечарам па прычыне заняткаў у школе, то запрашаем прыйсці на Святую Імшу раніцай у 10.00. Каб дзецям было цікавей кантраляваць свой удзел у Крыжовай Дарозе, то па пятніцах і нядзелях ім будуць раздавацца наклейкі для пабудовы Галготы, гары на якой памёр Езус Хрыстус.

У часе Вялікага посту належыць зрабіць пастановы, якія дапамогуць нам удасканаліць духоўнае жыццё і ўзбагацяць перажыванне Вялікага Посту. Абавязковым у Вялікім Посце з’яўляецца не ўдзел у вяселлях і гучных забавах, устрыманне ад мясных страваў па пятніцах і ў Папяльцовую Сераду. Але да гэтага мінімума належыць дабавіць свой пост, які дапаможа ў барацьбе з дрэннымі схільнасцямі, а добрае памножыць. Варта звярнуць увагу на нашую асабістую малітву, на часцейшае наведванне касцёла і на ўдзел у Вялікапостных набажэнствах. Перад Святой Імшой кожны дзень будуць правадзіцца набажэнствы Крыжовай Дарогі, раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Кожны дзень у 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Прочитано 221 раз