На гэтым тыдні Святая Імша: У панядзелак, аўторак і сераду ў 9.00 і 18.00. У чацвер у 18.00. У пятніцу, у свята Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, у 12.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Заняткі па рэлігіі адбываюцца па суботах, згодна з раскладам, які вывешаны на дошцы аб’яваў.
Інтэнцыя для брацтва Жывога Ружанца на кастрычнік: молімся аб ласцы адраджэння касцёлаў у Будславе і святых Сымона і Алены ў Мінску.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!