На гэтым тыдні Святая Імша: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00 У аўторак у 18.00. У чацвер, у свята святых Арханёлаў: Міхала, Габрыэля і Рафала, у 12.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Заняткі па рэлігіі распачнуцца 1 кастрычніка.
1 кастрычніка ў Будслаў запрашаюцца Ружанцовыя Колы з усіх дыяцэзій Беларусі. З Вілейкі арганізоўваем паездку аўтобусам. Выезд у 8.30 ад касцёла. Кошт 12 руб. Пастараемся, каб той, хто прыналежыць да Жывога Ружанца, у гэты дзень прыняў удзел у распачацці Навэнны з нагоды 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай. Запісацца на аўтобус можна каля кніжнага кіоску.
Праграма малітоўнай сустрэчы ў Будславе:
10.30 – Прыезд у Нацыянальны санктуарый. Прывітанне пілігрымаў.
11.00 – Тэматычная канферэнцыя
11.30 – Супольны Ружанец, споведзь
12.00 – Святая Імша
Выстаўленне Найсв. Сакрамэнту
14:00 – Пачастунак
15:00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
17:00 – Благаслаўленне на вяртанне
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
Расклад катэхез
2022-2023 г.
Субота
10.00 – Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі (першы год навучання, з 8 год)
11.00– Катэхеза для самых маленькіх (з 4 – 7 год)
14.00– Катэхеза пасля Першай Святой Камуніі (1 год)
15.00 – Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі(другі год навучання і падлеткі з 13 год)
16.00 – Катэхеза пасля Першай Святой Камуніі (2, 3, 4 год)
17.00 - Падрыхтоўка да Сужонства)
(моладзь з 13 год, і тыя хто прыняў Сакрамэнт Канфірмацыі)
Нядзеля
8.00 – Легіон Марыі
10.00, 12.00 і 18.00 – Святая Імша.
11.00 - хор для дзяцей і школьнай моладзі
19.00 – хор для студэнцкай моладзі і для дарослых