Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, аўторак, сераду і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўшэсця Пана, у 12.00 і 18.00. У суботу, Імша за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
28 мая, у суботу:
15.00 – генеральная рэпетыцыя ўрачыстасці Першай Святой Камуніі.
16.00 – 1 Споведзь для першакамунійных дзяцей, для іх бацькоў, хросных і родных.
У наступную нядзелю, 29 мая, у 10.00 урачыстасць Першай Святой Камуніі для дзяцей нашай парафіі.
31 мая запрашаем дзяцей і моладзь на ўрачыстае заканчэнне навучальнага года. У 18.00 – Святая Імша, пасля праграма з пачастункам у касцёльным дворыку.
19 чэрвеня у 10.00 Святая Імша і пасля працэсія Божага Цела. У працэсіі асаблівым чынам будуць удзельнічаць тыя хто сёння прыняў сакрамэнт Канфірмацыі і дзеці, якія прымуць Першую Святую Камунію.
Плануем у гэтым годзе аднадзённую пілігрымку ў Будслаў. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена пазней. Шчыра запрашаем менавіта вас, хто сёння прыняў сакрамэнт Канфірмацыі, далучыцца да гэтай пілігрымкі.
Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!