Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу, Імша за памерлых, у 10.00.
У наступную нядзелю, 22 мая, у 10.00 нашую парафію ўпершыню наведае Мітрапаліт Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Падчас урачыстай літургіі будзе ўдзелены сакрамэнт Бежмавання для групы моладзі і дарослых. Святой Імшы ў 12.00 не будзе. Другая Святая Імша ў 18.00.
Месяц прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы.
Учора завяршыліся ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі.
17 мая, у аўторак, у 15.00 – экзамен перад Бежмаваннем для моладзі.
18 мая, у сераду, у 10.00 альбо ў 16.00 – экзамен перад 1 Святой Камуніяй.
Таксама ў сераду, пасля вячэрняй Святой Імшы, кваліфікацыйная размова перад Бежмаваннем для дарослых.
19 мая, у чацвер, пасля вячэрняй Святой Імшы генеральная ўборка касцёла і касцёльнай тэрыторыі з кандыдатамі да Бежмавання з групы моладзі і дарослых.
21 мая, у суботу:
13.30 – 1 рэпетыцыя ўрачыстасці Першай Святой Камуніі.
15.00 – генеральная рэпетыцыя ўрачыстасці Бежмавання.
16.00 – Споведзь перад Бежмаваннем для кандыдатаў, іх сведкаў, бацькоў і родных.
У нядзелю, 22 мая, у 14.00 Мітрапаліт Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі наведае парафію Божай Міласэрнасці ў Любані, дзе адбудзецца асвячэнне святыні.
Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!