Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Заняткі па рэлігіі ў суботу. Расклад катэхез на дошцы аб’яваў.
20 кастрычніка, у дзень смерці кс. Пятра Петрагі, у Касценевічах адбудзецца Святая Імша з удзелам духавенства Мінска - Магілёўскай архідыяцэзіі.
23 кастрычніка, ў архікатэдральным касцёле ў Мінску, адбудзецца кананічнае ўступленне на пасаду новапрызначанага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.
Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі, на якіх будзем запісваць імёны нашых памерлых на выпамінкі.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!