background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

28 звычайная нядзеля (10 кастрычніка 2021 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.

Заняткі па рэлігіі ў суботу. Расклад катэхез на дошцы аб’яваў.

16 кастрычніка ў 10.00 у в. Краснае адбудзецца малітва за святой памяці кс. Пятра Петрага і асвячэнне помніка на яго магіле. 20 кастрычніка, у дзень смерці кс. Пятра, у Касценевічах адбудзецца Святая Імша з удзелам духавенства Мінска - Магілёўскай архідыяцэзіі. У Касценевецкай парафіі будзе змешчана памятная дошка пра яе душпастыра кс. Пятра.

23 кастрычніка адбудзецца кананічнае ўступленне на пасаду новапрызначанага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага. Інгрэс адбудзецца ў архікатэдральным касцёле ў Мінску.

Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

Прочитано 177 раз