Святая Імша на гэтым тыдні: У сераду, у свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, у 12.00 і 18.00. У панядзелак і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
На гэтым тыдні:
У сераду свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала
У пятніцу ўспамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус
У суботу ўспамін св. Анёлаў Ахоўнікаў. Традыцыйна ў гэты дзень молімся за дзяцей і іх благаслаўляем. Святая Імша за дзяцей адбудзецца ў нядзелю ў 10.00 (карткі з інтэнцыямі належыць пераказаць у сакрыстыю да пачатку Імшы) і на прыканцы літургіі ўсе прысутныя дзеці атрымаюць благаслаўленне.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Заняткі распачнуцца ў бліжэйшую суботу (2 кастрычніка).
Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
Расклад катэхез
2021-2022 г.
Субота
9.00 альбо 14.00 – Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(першы год навучання, з 8 год)
10.00 альбо ў 15.00 – Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(другі год навучання)
11.00 альбо 14.00– Катэхеза пасля Першай Святой Камуніі (1 год)
12.00– Катэхеза для самых маленькіх (з 4 – 7 год)
15.00 – Катэхеза пасля Першай Святой Камуніі (2, 3, 4 год)
15.00 – сустрэча з кандыдатамі ў міністранты
17.00 - Падрыхтоўка да Канфірмацыі (Бежмавання)
(моладзь з 13 год, пасля Першай Камуніі) Нядзеля
8.00 – Легіон Марыі
10.00 – Святая Імша з удзелам дзяцей і моладзі.
11.00 - хор для дзяцей і школьнай моладзі
19.00 – хор для студэнцкай моладзі і для дарослых