Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
На гэтым тыдні:
У аўторак свята св. Мацея, Апостала і Евангеліста
У чацвер успамін св. Піо з П’етральчыны, святара
Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 (для дзяцей) і 18.00 (для моладзі і дарослых) адбудзецца рэпетыцыя хора.
Анкеты ўдзельніка катэхізацыі трэба пераказаць у сакрыстую. Заняткі распачнуцца ў першую суботу кастрычніка (2 кастрычніка). Расклад катэхез будзе пададзены ў наступную нядзелю.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!