background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Среда, 05 Апрель 2017 09:50

У нашай парафіі адбыліся Велікапостныя рэкалекцыі

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

У нядзелю 2 красавіка вернікі Вілейскай парафіі распачалі час духоўнай падрыхтоўкі да Велікодных святаў. Гэта час асабліва моцнай малітвы і ачышчэння нашых сэрцаў у сакрамэнце споведзі. Перадсвяточныя рэкалекцыі праводзіў кс. Андрэй Рылка, рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску.

Распачаліся духоўныя практыкаванні Святой Імшой а дзясятай гадзіне. Напачатку Святой Літургіі пробашч парафіі кс. Аляксандр прывітаў рэкалекцыяніста і прачытаў малітву да Духа Святога, у якой прасіў, каб сэрца кожнага верніка змагло прыняць рэкалекцыйную навуку і жыць паводле яе.

Падчас нядзельнага казання кс. Андрэй звярнуў увагу на нашу веру. “Мала верыць у Бога, трэба яшчэ давяраць Яму,” – з такімі  словамі звярнуўся рэкалекцыяніст да сабраных у касцёле парафіян. Святар падкрэсліў, што варта ва ўласным жыцці заўважаць не дрэнныя і будзёныя рэчы, а светлыя і добрыя. Кожнаму вядома, што рэкалекцыі – гэта час найбольш глыбокай  малітвы. Кс. Андрэй падкрэсліў, што найважнейшае ў малітве – гэта наш духоўны слых, які дапамагае зразумець Божую волю, а не ўласную, і жыць паводле яе. Як сапраўдны духоўны кіраўнік і настаўнік, святар даў вернікам хатняе заданнне: паразважаць над тым, на якім месцы ў нашым жыцці знаходзіцца Езус. Ці не абмяжоўваем мы Ягоную прысутнасць?

У другі дзень духоўных практыкаванняў кс. Андрэй паказаў вернікам, што мала самому верыць у Бога, трэба яшчэ і прыводзіць да Яго блізкіх і родных нам людзей. Варта з маленства прыводзіць у касцёл дзяцей і ўнукаў, каб яны маглі знайсці духоўную падтрымку ў Богу, Які так прагне прытуліць іх да Сябе. Святар падкрэсліў, што ёсць тры спосабы ўздзеяння на людзей:

  1. 1.Учынкі (уласны добры прыклад)
  2. 2.Словы (запрашэнне і заахвочванне)
  3. 3.Малітва

Ізноў рэкалекцыяніст засяродзіў увагу на правільнай малітве. Наша памылка ў тым, што мы часта выпрошваем у Бога шматлікія дары, але не просім Яго растлумачыць, як імі правільна карыстацца. Напрыканцы казання святар спытаў парафіян наконт выканання хатняга задання і даў яшчэ адно: падчас асабістай малітвы паразважаць над тым, на якім месцы стаіць Езус у нашых сем’ях.

У апошні дзень рэкалекцый кс. Андрэй звярнуў асаблівую ўвагу на жыццё нашых сем’яў. Святар заўважыў, што ў сучасным свеце шмат людзей духоўна   хварэюць на “сіндром збаўцы”, калі хочуць знаходзіцца ў цэнтры ўсіх справаў і бяруць на сябе зашмат абавязкаў. У Евангеллі Езус кажа: “Вазьмі свой крыж і ідзі за Мною”. У наш час людзі наадварот спрабуць наваліць на свае плечы як мага больш справаў і з-за гэтага падаюць. Шмат людзей, як Адам і Ева, паддаюцца спакусам стаць падобнымі да Бога, а потым, зразумеўшы свае памылкі, хаваюцца ад Яго. Рэкалекцыяніст асабліва засяродзіў увагу на сужэнствах і сем’ях. Ён параіў вернікам паставіць куханны стол на самае лепшае месца ў доме і ўсёй сям’ёй збірацца на спажыванне ежы, каб адчуць блізкасць і  адзінства членаў сям’і. Сужонкам святар параіў выйсці са святыні, трымаючыся пад руку, каб тыя змаглі адчуць, што маюць адзін аднаго. Кс. Андрэй заахвоціў сужонкаў больш удзяляць часу адно аднаму, каб у сем’ях запанавала сапраўдная любоў.

Напрыканцы Святой Літургіі ксёндз-пробашч Аляксандр Барыла падзякаваў кс. Андрэю за час, прысвечаны Вілейскай парафіі, і за плённую рэкалекцыйную навуку.  Кс. Аляксандр заахвоціў парафіянаў захаваць духоўную чысціню да Велікодных святаў, а рэкалекцыяніст удзяліў вернікам Божае благаслаўленне.

Вікторыя Каросцік

Фота Аксаны Бажко


Прочитано 998 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии