background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Вторник, 20 Декабрь 2016 20:27

Адбыліся рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння ў нашай парафіі

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

У панядзелак IV тыдня Адвэнту ў нашай парафіі распачаліся рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння.

Першы дзень духоўных практыкаванняў распачаўся Св. Імшой а 18 гадзіне. Перадсвяточныя рэкалекцыі ў гэтым годзе праводзіў кс. Дзмітрый Барыла, які з’яўляецца пробашчам парафіі ў Ракаве.

Напачатку Св. Імшы пробашч нашай парафіі кс. Аляксандр Барыла адзначыў, што час рэкалекцый неабходны для кожнага, хто хоча па-сапраўднаму перажыць Божае нараджэнне, святар заахвоціў вернікаў адкрыцца на дары Духа Святога і прывітаў ксяндза-рэкалекцыяніста.

У першы дзень духоўных практыкаванняў нашу парафію наведала ажно восем святароў, якія служылі ў Сакрамэнце Споведзі.

Тэмай першага дня рэкалекцый была наша вера. Падчас гаміліі кс. Дзмітрый разважаў над урыўкамі з Евангелля, якія мы чулі ў першай частцы Адвэнту, а менавіта: аздараўленне сляпога і паралізаванага. Святар адзначыў, што мы павінны мець такую моцную веру, каб выпрасіць у Бога аздараўленне не толькі сваёй душы, але і душаў нашых родных і знаёмых.

Вялікую ўвагу святар звярнуў на асобу Яна Хрысціцеля і падкрэсліў, што Ян з’яўляўся тагачасным рэкалекцыяністам, а хрост, які ён удзяляў, можна параўнасць з перадсвяточнай споведдзю, калі мы вызнаем свае грахі і ачышчаемся Божай ласкай. Кс. Дзмітрый заахвоціў парафіян браць прыклад з жыцця Яна Хрысціцеля і рабіць усё магчымае, каб памнажаць сваю веру.

Другі дзень рэкалекцый быў насычаны і плённы, у касцёле сабралася шмат людзей не толькі на раратнюю св. Імшу, але і на рэкалекцыйныя Імшы. Тэмай гаміліі было спаўненне Божай волі, якому мы вучымся ад Святой Сям’і. Ксёндз-рэкалекцыяніст падкрэсліў тое, што Божае нараджэнне – свята сямейнае, і мы павінны правесці яго ў коле родных і блізкіх, а калі маем знаёмых, якія адзначаюць Божае нараджэнне ў адзіноце, то варта запрасіць і іх, каб у гэтае цудоўнае свята не засталося ніводнага самотнага чалавека.

Напрыканцы апошняй рэкалекцыйнай святой Імшы кс. Аляксандр падзякаваў кс. Дзмітрыю за рэкалекцыйную навуку і заахвоціў вернікаў пільнаваць чысціню сваіх душаў, каб ніводзін грэх не мог перашкодзіць Езусу нарадзіцца ў нашых сэрцах.

Вікторыя Каросцік

Фота Аксаны Бажко

 


Прочитано 1597 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии