background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 03 Октябрь 2016 21:42

Дзеці нашай парафіі адзначылі ўспамін Анёлаў Ахоўнікаў

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

У нядзелю 2 кастрычніка дзеці нашай парафіі адзначылі ўспамін сваіх нябесных заступнікаў, Анёлаў Ахоўнікаў.

Падчас св. Імшы а 10 гадзіне вернікі дзякавалі Богу за Анёлаў і маліліся за ўсіх дзяцей парафіі, якія асаблівым чынам патрабуюць апекі нябесных заступнікаў. Падчас гаміліі пробашч парафіі кс. Аляксандр Барыла нагадаў пра створаны Богам нематэрыяльны свет і нябесных ахоўнікаў, якіх Бог даў кожнаму чалавеку. На прыкладзе жыццёвых гісторый святар заахвоціў вернікаў у розных сітуацыях звяртацца ў малітве за дзейснай дапамогай да сваіх Анёлаў Ахоўнікаў.

Пасля Ружанцовага набажэнства, якое праводзілі дзеці парафіі, святары ўдзялілі індывідуальнае благаслаўленне ўсім маленькім парафіянам. Згодна з выслоўем, што сапраўдныя хрысціяне здольныя “і да танца, і да Ружанца”, пасля малітвы дзеці з бацькамі накіраваліся на пляцоўку перад парафіяльным дома, дзе праходзіла другая частка свята. Тут дзяцей і іх бацькоў чакалі салодкі пачастунак і забаўляльная праграма. Дзеці, ад самых маленькіх да старэйшай моладзі, разам бавіліся, танцавалі, праяўлялі свой маляўнічы талент на тэму “Анёлы – нашыя сябры” і адгадвалі загадкі на біблійныя тэмы. Напрыканцы святкавання ўсе прысутныя заспявалі малітву да Анёлаў Ахоўнікаў і падзякавалі Богу за праведзены сумесна час. 

 


Прочитано 1291 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии