Служыць і апякуецца Горацкай парафіяй Маці Божай Бялыніцкай кс. Андрэй Кеўліч, які калісьці ахвярна працаваў вікарыем у нашай парафіі. Парафіяльная ўрачыстасць таксама стала святкаваннем 10-годдзя аднаўлення каталіцкай супольнасці на Горацкай зямлі. Свята, якое адбылося 17 верасня, распачалося Св. Імшой, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Падчас Эўхарыстыі адбылося ўдзяленне Сакрамэнту Канфірмацыі. Шэсць вернікаў Горацкай парафіі прынялі Сакрамэнт хрысціянскай сталасці і выказалі сваё жаданне адважна ісці за Хрыстом. На заканчэнне св. Імшы адбылася Эўхарыстычная працэсія вакол новапабудаванай капліцы.
Пасля Эўхарыстыі адбыўся пачастунак і канцэрт хрысціянскага гурта “Laudans”, які падзяліўся з усімі прысутнымі сваімі талентамі, верай і добрым настроем. Паміж спевамі кс. Андрэй Кеўліч правёў віктарыну, якая была прысвечана гісторыі Горацкай зямлі і Касцёлу на Магілёўшчыне.
Падчас наведвання парафіяльнага свята ў Горках нашы парафіяне мелі магчымасць крыху пазнаёміцца з няпростым жыццём Касцёла на Магілёўшчыне і разам памаліцца за ўсіх вернікаў і святароў, якія служаць на гэтай тэрыторыі.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/919-uspaminy-z-navedvannya-parafiyalnaga-svyata-'-g-gorki#sigProGalleriafd45e4ef2c