У гэты дзень моладзь нашай парафіі падрыхтавала і прадставіла тэатральную пастаноўку на тэму святога. Сцэнка наблізіла для ўсіх прысутных постаць Св. Мікалая, якога часта на нашых землях блытаюць і называюць Дзедам Марозам.
Пастава святога біскупа вучыць заўсёды спяшацца на дапамогу бліжнім і не чакаць за гэта ўзнагароды і ўдзячнасці. Ад Св. Мікалая дзеці і моладзь атрымалі ў падарунак свечкі Карытас. Такі падарунак ва ўспамін слаўнага сваёй дабрынёй біскупа быў вельмі сімвалічны, бо набываючы такія свечкі, мы спрычыняемся да дапамогі анкалагічна хворым дзецям. Таму падарунак стаў падвойны – з аднаго боку падарунак і радасць атрымалі дзеці і моладзь нашай парафіі, а з другога – падарунак атрымаюць таксама хворыя дзеці, якімі апякуецца Мінскі Карытас.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/831-sv-mikalay-naveda'-dzyatsey-nashay-parafii#sigProGalleria31a78db609