background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Пятница, 27 Ноябрь 2015 10:33

Пра наш парафіяльны хор "Angeli" з вуснаў яго кіраўніка (Частка 1)

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Пра 12 гадоў існавання і развіцця нашага парафіяльнага хору мы вырашылі даведацца з першых вуснаў, таму прапануем вашай увазе інтэрв'ю з кіраўніком хору "Angeli" Аннай Аўсейчык.

     –       Калі і як усё пачыналася? Колькі чалавек  налічвала першая супольнасць хору? У якім годзе ўтварыўся хор?

Хор утварыўся ў 2003 годзе. На першай рэпетыцыі было можа чалавек 5, першая супольнасць налічвала 5-7 чалавек. Пачыналася ўсё з таго, што трэба было спяваць і ўпрыгожваць спевам Св. Імшу. Жадаючая моладзь была, таму так і распачалося.

       Як узнікла ідэя стварэння парафіяльнага хору ў Вілейцы?

Трэба было ўпрыговаць спевам Св. Імшу. Я выхоўвалася ў такой парафіі, дзе на гэта ставіўся вельмі вялікі акцэнт. Спеў пераказвае пачуцці, пераказвае тое, што адбываецца ўнутры чалавека, праз спеў можна вельмі многае сказаць Пану Богу. І таму ўзнікла такая ідэя. Цяжка сказаць, што спачатку планавалася ствараць хор, хутчэй невялічкую супольнасць моладзі, якая б упрыгожвала спевам Св. Імшу, а ў залежнасці ад перыяду літургічнага году стварала атмасферу перажывання падзей з жыцця Езуса Хрыста.

       Якая гадоўная ідэя і мэта хору ад пачатку яго існавання?

Першая – упрыгожваць спевам Св. Імшу, а другое – гэта сабраць супольнасць людзей і зрабіць яе адной дружнай сям’ёй, якая прагне жыць для Хрыста. Акцэнт ставіўся не столькі на прафесійнасць спеву, колькі на стварэнне супольнасці, якая б упрыгожвала спевам Св. Імшу і была б адной сям’ёй.

       Чаму для хору была выбрана назва “Angeli”? Які сэнс у яе укладзены?

Такую назву выбралі самі ўдзельнікі хору. Яны, што праўда, хацелі назваць хор Анёлкі, Анёлы. Мы вырашылі, што трэба прыдумаць больш салідную назву, таму была выбрана – “Angeli”. Чаму ўсе хацелі быць менавіта Анёламі? Таму што Анёлы – гэта тыя, каторыя створаныя, каб праслаўляць Бога, каб дапамагаць людзям, каб радавацца і несці гэту радасць у свет. Таму і ўсе мы хацелі быць падобныя да Анёлаў. Самі мы не можам імі стаць, таму хацелі хаця б так, праз назву, да іх прыблізіцца.

       Ці ёсць у хора свае асаблівыя нябесныя заступнікі?

Самым першым і самым важным нябесным заступнікам хору з’яўляецца Маці Божая Будслаўская. Будслаў – гэта тое месца, дзе, можна сказаць, быў ахвяраваны наш хор, а Маці Божая Будслаўская была абраная на такога дырыжора і кіраўніка ўсёй гэтай справы. Св. Цэцылія, апякунка касцёльнай музыкі і спеву, таксама з’яўляецца нашай заступніцай, таму менавіта ў дзень яе ўспаміну мы святкуем свой дзень нараджэння.

       Якія плёны працы хор мае за ўвесь час свайго існавання?

Цяпер нават цяжка пералічыць усё тое, што адбывалася. Па-першае, былі выдадзеныя тры выпускі спеўніка. Першы выпушчаны спеўнік быў даволі маленькі, другі налічваў аж за 300 спеваў. А ў трэці ўваходзіць каля 500 спеваў і розныя набажэнствы, якія праводзяцца ў нашай парафіі. Таксама былі выпушчаны два дыскі. Першы дыск з каляднымі спевамі, а другі з моладзевымі спевамі на звычайны перыяд. Сярод спеваў на дыску ёсць таксама і такія, якія напісалі самі ўдзельнікі хору.

Нас запрашалі спяваць у розныя парафіі, на розныя ўрачыстасці. Адбылася паездка ў Германію, падчас якой мы ўпрыгожвалі ўрачыстасць у Патэрборне і давалі канцэрты, дзяліліся нашай беларускай культурай. Да гэтай паездкі мы падрыхтавалі беларускія народныя спевы і танцы, якія паказвалі для людзей Нямеччыны. Інтэнцыяй гэтай паездкі таксама было паказаць, як развіваецца Касцёл у Беларусі і штосьці назбіраць на пачатак будаўніцтва нашага парафіяльнага дому.

Вялікім гонарам і радасцю для нас з’яўляецца запрашэнне спяваць на Св. Імшы на ўрачыстасцях у Будславе. Калісьці мы таксама давалі там канцэрт прысвечаны тэме Эўхарыстыі. Шмат год таму, у 2005 годзе, мы прымалі ўдзел у Эўхарыстычным Кангрэсе ў Маладзечне, дзе наша прадстаўленне заняло першае месца.

       Ці развіццё хору заўсёды было паступовым, ці былі моманты больш плённыя і больш складаныя?

Мы можам дзякаваць Богу, што развіццё хору можна назваць паступовым. Нельга сказаць, што былі часы залатыя, а пасля наступіла чорная паласа. Усё развівалася паступова. Цяпер мы можа менш выязджаем, але гэта звязана з тым, што вельмі часта ў нас адбываюцца нейкія ўрачыстасці. Таму мы не маем магчымасці выехаць, бо з’яўляемся хорам парафіяльным, а наша першая задача – упрыгожваць спевам парафіяльныя ўрачыстасці.

Вялікую ролю ў паступовым развіцці адыграў хор дарослых. Своечасова ўтварылася гэта група і яна закрыла сабой той момант, калі дзеці выраслі, сталі студэнтамі і пакінулі Вілейку. У гэты момант якраз ужо добра былі падрыхтаваныя дарослыя. Цяпер у нас адзін вялікі хор, які складаецца з трох узроставых руп. З кожнай групай праводзяцца асобныя рэпетыцыі. Дзеці і моладзь падрастаюць, а дарослыя стаяць такім “шчытом”, які трымае ўсе гэтыя перамены.

Прочитано 960 раз Последнее изменение Суббота, 28 Ноябрь 2015 11:48
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии