background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 26 Октябрь 2015 21:51

Наш парафіянін Павел Трон атрымаў дыканскае пасвячэнне!

Автор 
Оцените материал
(2 голосов)

25 кастрычніка адбылося дыканскае пасвячэнне семінарыста і нашага парафіяніна Паўла Трон. Пасвячэнне ўдзяліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі падчас святой Імшы а 10 гадзіне ў нашай парафіяльнай святыні.

Павел паходзіць з нашай парафіі, з дзяцінства ён служыў пры алтары ў якасці міністранта, удзельнічаў у катэхезах і прымаў актыўны ўдзел у жыцці парафіі.

Гэты дзень стаў гістарычным для Вілейскай парафіі. Як адзначыў пробашч кс. Аляксандр Барыла на пачатку ўрачыстасці: “Вілейская зямля ўжо нараджала святарскія пакліканні. Але ў гэты дзень мы ўпершыню будзем сведкамі пасвячэння ў сценах нашага касцёла”. На пачатку Эўхарыстыі біскуп заахвоціў усіх прысутных да малітвы за добравядомага парафіянам Паўла і ўсіх пакліканых, а таксама зазначыў: “Сёння мы ўбачым, як нараджаюцца святары”.

У гаміліі біскуп Юрый Касабуцкі распавёў пра галоўнае заданне дыякана – служэнне слова, алтара і любові. Іерарх адзначыў, што сёння шмат гаворыцца пра недахоп тых, хто будзе несці гэта служэнне, аднак пакліканняў ёсць шмат, толькі маладым людзям складана адказаць “так”.  Біскуп падкрэсліў важнасць малітвы і дадаў,  што каб зрабіць такі выбар, патрэбна падтрымка.

Таксама іерарх звярнуў увагу на ролю сям’і: “Калі ў сям’і ёсць дзяленне любоўю, падтрымка, выхаванне дзяцей і вера, то гэта дапамагае чалавеку пачуць голас паклікання. Каштоўнасці, якія мы атрымліваем у сям’і, і нясём праз усё жыццё, дапамагаюць у пакліканні і служэнні”.

Біскуп Юрый Касабуцкі заахвочваў усіх прысутных маліцца за святароў: “Ваша малітва дапамагае нам быць добрымі слугамі для вас, несці вам Божае Слова”.

Пасля гаміліі Павел Трон публічна выказаў свой намер выконваць абавязкі дыякана і склаў абяцанне пашаны і паслухмянасці свайму ардынарыю. Згодна са старажытным звычаем, вернікі прасілі для выбранага на пасвячэнне дароў Духа Святога словамі Літаніі да ўсіх святых. Пасля гэтай малітвы адбыўся галоўны момант пасвячэння – ускладанне рук і малітва біскупа, пасля чаго Павел Трон стаў дыяканам.

Напрыканцы ўрачыстасці біскуп адзначыў: “Сёння мы ўбачылі, як нараджаюцца святары. Яны не прыходзяць з неба, але нараджаюцца і выходзяць з нашых сем’яў”. Вернікі падзякавалі біскупу Юрыю за прысутнасць і ўдзеленае пасвячэнне і павіншавалі свайго парафіяніна дыякана Паўла. 

 

Аўтар фота - Юрый Раманюк


Прочитано 990 раз Последнее изменение Понедельник, 26 Октябрь 2015 21:56
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии