background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Среда, 18 Февраль 2015 19:39

Чытанне духоўнай літаратуры: З Дзённіка Св. Яна ХХІІІ

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

На перыяд Вялікага Посту аднаўляем супольнае чытанне духоўнай літаратуры. Сёння звернемся да ўрыўкаў з асабістага дзённіка Св. Яна ХХІІІ, які ён вёў пачынаючы ад семінарыйных часоў ажно да апошніх гадоў жыцця.

 

 1.“Сябра, навошта ты прыйшоў?” (Мц 26, 50). Каб пазнаць Бога, любіць Яго і служыць Яму праз усё жыццё, а пасля смерці цешыцца Ім праз усю вечнасць. Ніводны адказ, які дае навука, не параўнаецца з гэтымі кароткімі словамі, змешчанымі ў дзіцячым катэхізісу.

Заданне  майго жыцця змяшчаецца ў гэтых трох словах; я не павінен рабіць нічога іншага, толькі: ведаць Бога, любіць Яго і служыць Яму заўсёды і ўсялякай цаной. Божая Воля павінна быць маёй воляй, толькі яе я павінен шукаць у кожнай самай малой справе.  Гэта першае і асноўнае правіла.

А іншыя рэчы, усё тое, што мяне атачае? Калі Бог мне гэта дае, гэта Яго ласка. Не ўсе іх атрымліваюць і не ўсе ў аднолькавай ступені. Іх заданне – дапамагаць чалавеку ў асягненні мэты. Кожны раз, калі мы ўжываем гэтыя рэчы інакш, то парушаем устаноўлены парадак. (…)

Маёмасць, багацце – Бог мог мне гэта даць ці не: у мяне няма да іх ніякіх правоў. Спадабалася Богу адмовіць мне ў гэтых дарах. Ці ж буду я над гэтым смуткаваць? Іх адсутнасць з’яўляецца для мяне сродкам асвячэння, няхай жа Імя Пана будзе благаслаўлёна. Часам жорсткая неабходнасць змушае мяне пазычаць у нашага эканома. Для мяне гэта непрыемна і смутна. Так не можа быць, паколькі Бог гэта дапушчае, я не павінен хвалявацца.

Здольнасці, памяць – гэта Божыя дары. Чаму ж я павінен хвалявацца, калі ў іншых чагосьці больш, чым у мяне? Ці я не мог атрымаць яшчэ менш за тое, што даў мне Бог? (…)

Часам у пабожных практыках, хоць я і прыкладаю намаганне, каб захаваць засяроджаннасць і адчуць слодыч размовы з Богам, нічога не атрымліваецца: сэрца застаецца каменным, увага рассейваецца, Пан нібы скрыўся. Смутак і прыгнечанасць мяне агарняюць і даводзяць да стану раздражнення. Я абавязкова павінен пазбыцца гэтых слабасцяў. Нават у такой сітуацыі захоўваю радасць і спакой. Няхай пацехай для мяне будзе тое, што Бог гэтага хоча.

Нехалежна ад таго, што мяне сустрэне: ідзе дождж ці свеціць сонца, холадна ці горача, кіраўнікі (вялікія ці малыя) загадаюць тое ці іншае – я павінен быць у добрым настроі: ніколі ні слова скаргі ці крытыкі, ні публічна, ні прыватна, заўсёды шчырая і сардэчная усмешка задавальнення павінна з’явіцца на маіх вуснах. Поспех не павінен ускружыць мне галаву, а горыч жыцця не павінна мяне прыгнятаць.

Нататкі з рэкалекцый 1903 г.

Пераклад з польскай мовы “Jan XXIII. Dziennik duszy

Прочитано 947 раз Последнее изменение Среда, 18 Февраль 2015 19:53
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии