Перад Св. Імшой у 15.00, у гадзіну мукі і смерці Езуса Хрыста, адбылася малітва Вяночка да Божай Міласэрнасці, як і кожны дзень у Вялікім Посце. На Св. Імшы дзеці і моладзь разважалі над тым, чым жа напоўнены нашы сэрцы. А напоўнены яны будуць тым, што мы самі туды пакладзём! Ксёндз-пробашч Аляксандр адзначыў, што для таго, каб у нашых сэрцах былі не “камяні”, а “золата”, трэба адкрыць сваё сэрца на Божую ласку і ачысціць ад бруду граху. Напрыканцы Эўхарыстыі кс. Аляксандр падкрэсліў, што Вялікі Пост якраз спрыяльны час, каб стаць духоўна багатымі людзьмі.
Пасля Св. Імшы дзяцей і моладзь чакаў сюрпрыз – смажаныя каўбаскі і салодкі пачастунак! Падсілкаваўшыся ўдзельнікі правялі час з добрым настроем і цікавымі гульнямі.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/621-sv-imsha-dlya-dzyatsey-i-moladzi-byts-duho'na-bagatymi-lyudzmi#sigProGalleria17b22ed938