У бліжэйшы час плянуецца пераклад у агульнадаступны лічбавы фармат 80 тыс. старажытных кніг - гэта 1 млн. старонак.
Прэфект бібліятэкі а. Цэзарэ Пазіні (Cesare Pasini) адзначыў: «Гэта філасофія Ватыканскай Апостальскай бібліятэкі, заснаванай Мікалаем V, Сіктам IV і Сікстам V, згодна з якой гэтыя каштоўнасці чалавецтва павінны быць даступнымі для ўсіх, хто хоча імі карыстацца, вывучаць і ведаць. Першапачаткова неабходна было дабрацца да Рыма, каб вывучаць гэтыя дакументы, але доступ быў вольны. Сёння чалавеку дастаткова мець кваліфікацыю, якая дазваляе вывучаць такія складаныя дакументы. Цяпер прадастаўлена магчымасць поўнай свабоды доступу да манускрыптаў ў вэб-фармаце, у выглядзе алічбаваных малюнкаў, яны даступныя паўсюдна. Гэта той жа дух служэння, які ажыўляў Апостальскую Ватыканскага бібліятэку на працягу стагоддзяў, і мы шчаслівыя служыць таксама праз электроннную бібліятэку(…) Ёсць праект супрацоўніцтва з бібліятэкай Оксфарда, у планах таксама перавод у лічбавы фармат інкунабулы, а затым грэцкіх і габрэйскіх рукапісаў», - распавёў пралат.
Паводле www.katolik.ru