background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Четверг, 17 Январь 2013 18:49

Распачынаецца тыдзень малітвы аб еднасці хрысціянаў

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Напрыканцы агульнай аўдыенцыі 16 студзеня Бэнэдыкт XVI звярнуўся з заклікам да малітвы ў інтэнцыі адзінства паміж усімі вызнаўцамі Хрыста. Папа нагадаў, што 18 студзеня пачнецца Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян, які сёлета пройдзе пад дэвізам “Чаго Пан чакае ад нас”.

Заклікаю ўсіх маліцца, настойліва просячы Бога аб вялікім дары адзінства паміж усімі вучнямі Пана. Невычэрпная сіла Святога Духа няхай натхняе нас на шчыры пошук адзінства, каб мы маглі ўсе разам вызнаваць, што Езус – гэта Збаўца свету”, - заклікаў Бэнэдыкт XVI. Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян адзначаецца ў свеце штогод, ужо на працягу 46 гадоў, з 18 па 25 студзеня.


Справа адзінства хрысціян — гэта справа Святога Духа. Бог дзейнічае праз людзей, таму ад нас многае залежыць. Існаванне раздзялення да сённяшняга дня— гэта крывавая рана на містычным целе нашага Пана. І ў гэтым вінаватыя толькі мы, ніхто іншы. Гэты падзел учынены рукамі людзей. Гэта грэх. А шлях да сапраўднага адзінства, напэўна, яшчэ далёкі.” –зазначае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.


Штогод з 18 па 25 студзеня ў хрысціянскіх Цэрквах праходзіць так званы экуменічны тыдзень. У гэты час вызнаўцы хрысціянскіх канфесій збіраюцца разам на набажэнствах, малітвах, канферэнцыях, канцэртах і іншых сустрэчах.


Тыдні малітвы за адзінства хрысціянаў, якія рыхтуе Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству, праходзяць з 1968 г. На гэты тыдзень рыхтуюцца спецыяльныя матэрыялы з біблійнымі тэкстамі, малітвамі, прапановамі набажэнстваў. З 1975 года матэрыялы штогод рыхтуюць хрысціяне розных краін.


Сёлета будзем разважаць над тэкстамі, якія падрыхтавалі хрысціяне з Індыі. А сам тыдзень пройдзе пад дэвізам «Чаго ад нас чакае Бог» (пар. Міх 6, 6-8).


Будзем шукаць гэты адказ у кантэксце Года веры, які зараз перажывае паўсюдны Касцёл. Уважлівае слуханне таго, “што прамаўляе Дух да Касцёлаў”, павінна нам у гэтым дапамагчы.


Запрашаем Вас, дарагія браты і сёстры, далучыцца да супольнай малітвы Касцёла ў гэтай важнай справе. Асабліва запрашаем да ўдзелу ў экуменічных набажэнствах, якія адбудуцца у Мінску і Гродне.


19 студзеня 2013 г. у мінскай архікатэдры (пл. Свабоды, 9) у межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў адбудзецца экуменічнае набажэнства. Распачнецца малітва святой Імшой у 18.30, пасля чаго ў 19.30 пройдзе набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій у Беларусі.


27 студзеня 2013г.  у гродзенскай катэдры збяруцца прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій, каб супольна маліцца ў інтэнцыі адзінства хрысціянаў. Набажэнства распачнецца ў 18.30. Пасля набажэнства, а 19-й гадзіне, распачнецца святая Імша. Малітва пройдзе з удзелам біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.

Прочитано 2502 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии