Удзельніцы рэкалекцый праводзілі час у скпольных гульнях і танцах, рабілі памятныя падарункі аб гэтых рэкалекцыях. У “майстэрні маленькіх цудаў” можна было зрабіць упрыгожванні з бісеру і рознакаляровых стужачак, мяккую цацку, паштоўку для сяброў і бацькоў, а таксама дзяўчаты маглі маляваць фарбамі, алоўкамі і фламастарамі.
Падчас канферэнцыі, прысвечанай жыццю ў супольнасці, дзяўчаты вучыліся браць прыклад жыцця ад Марыі, Якая заўсёды клапацілася пра патрэбы бліжніх. Прыгажосць кожнай дзяўчыны заключаеца ў тым, каб быць міласэрнай да іншых і несці ў свет любоў.
Пасля малітвы Вяночка да Божай Міласэрнасці адбылася вандроўка “расплюшчаных вачэй”. Удзельніцы рэкалекцый накіраваліся на Вільянін хутар для сумеснага адпачынку на прыродзе. Там гучалі спевы, вясёлы смех і радасныя ўсклікі. Хтосьці спяваў, хтосьці катаўся на арэлях, іншыя гулялі ў розныя гульні – адным словам, кожны праводзіў весела гэты час. На свежым паветры адбылася ружанцовая малітва, падчас якога дзяўчаты разважалі над Хвалебнымі таямніцамі.
Завершыўся цудоўны час рэкалекцый сумеснай малітвай каля парафіяльнага дома, гімнам да Маці Божай Будслаўскай і ўдзяленнем Божага благаслаўлення.
Вікторыя Каросцік
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/1032-%E2%80%9Csupolnasts%E2%80%9D-tretsi-dzen-rekalektsyy-dlya-dzyachat#sigProGalleriafa44ccb15a