На працягу навучальнага года кандыдаты ў міністранты наведвалі спецыяльныя заняткі і старанна вучыліся пад кіраўніцтвам кс. Юзафа Сярпейка, які апякуецца Літургічнай службай Вілейскай парафіі. На пачатку Літургіі кс. Юзаф ад імя кандыдатаў папрасіў пробашча парафіі кс. Аляксандра Барыла дапусціць хлопцаў да літургічнай службы, а таксама ўдзяліць ім Божае благаслаўленне. Пасля гэтага хлопцы атрымалі дазвол выконваць абавязкі міністрантаў у літургічнай службе.
З гэтага дня яны будуць мець права насіць комжу, служыць каля алтара, дапамагаць святару ў часе Св. Імшы і пры ўдзяленні Святых Сакрамэнтаў, будуць мець права званіць і падаваць ахвярныя дары.
Перад усёй супольнасцю парафіі міністранты далі прысягу і паабяцалі святыя абавязкі міністранта выконваць пабожна, аддана і з радасцю на хвалу Божую і для дабра парафіі. Пасля гэтага адбыўся абрад асвячэння комжаў для новых міністрантаў. Белы колер гэтага адзення павінен нагадваць аб чысціні душы, з якой трэба выконваць даручанае служэнне.
Таксама падчас Св. Імшы быў удзелены Сакрамэнт Хросту для сястрычкі дваіх з хлопцаў, якія былі прынятыя ў міністранты і ўжо дапамагалі пры ўдзяленні гэтага сакрамэнта.
У міністранты былі прынятыя:
- Алесь Дзятко
- Арсеній Дзятко
- Ягор Горбач
- Раман Яскевіч
- Улад Забаронак
- Раман Клемянтовіч
- Ілля Ціхановіч
- Павел Шчыт
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/1024-8-hloptsa'-z-nashay-parafii-stali-ministrantami#sigProGalleria8237e74789
Фота Аксаны Бажко