«Прымаючы пад увагу ў першую чаргу біялагічныя працэсы, адказнае бацькоўства азначае веданне і шанаванне ўласцівых ім функцый, бо ў здольнасці даваць жыццё чалавечы розум адкрывае біялагічныя законы, якія з’яўляюцца часткай чалавечай асобы (...). Улічваючы фізічныя, эканамічныя, псіхалагічныя і сацыяльныя ўмовы, неабходна прызнаць, што тыя сужэнцы рэалізуюць адказнае бацькоўства, якія, кіруючыся прадбачлівым роздумам і вялікадушнасцю, рашаюцца на прыняцце болып шматлікага патомства, або таксама — па сур'ёзных прычынах і паважаючы маральныя наказы — прымаюць рашэнне на пэўны перыяд або нават на неабмежаваны час ухіляцца ад нараджэння чарговага дзіцяці (...). Таму, у адпаведнасці з заданнямі адказнага бацькоўства, неабходна, каб сужэнцы прызналі свае абавязкі перад Богам і адно перад адным, перад сям'ёй і грамадствам, з належным захаваннем парадку рэчаў і іерархіі каштоўнасцяў. (...) Яны павінны дапасаваць свае паводзіны да плану Бога-Творцы»[1].
Такім чынам, гаворка ідзе пра ўнутраную паставу сужэнцаў, якая заключаецца ў свядомым і адказным супрацоўніцтве з Богам у перадаванні жыцця. Адказная паставава адказнасці за жыццё, прычым, pа кожнае зачатае жыццё. Таму адказныя сужэнцы разважліва карыстаюцца сваёю плоднасцю.[2]
Веданне і шанаванне арганізма мужчыны і жанчыны
Адказнае бацькоўства прадугледжвае ў першую чаргу веданне і шанаванне арганізма мужчыны і жанчыны, асабліва веданне тых біялагічных і псіхічных функцый, якія праяўляюцца ў працэсе перадавання жыцця. Неабходна ўсвядоміць, што чалавечае цела, якое іграе важную ролю ў перадаванні жыцця, а калі быць паслядоўным, то таксама яго функцыянаванне і біялагічныя законы, якім яно падпарадкоўваецца, з'яўляюцца часткамі чалавечай асобы, таму плоднай з'яўляецца ўся чалавечая асоба ў цэлым, а не толькі цела або адна з яго сістэмаў. Паколькі адказнае бацькоўства прадугледжвае таксама свабоду дзеянняў, то яно патрабуе ўмення свабодна кіраваць плоднасцю. Такім чынам, адказнае бацькоўства выключае сляпое падпарадкоўванне схільнасцям і стыхійным палавым імпульсам. Муж і жонка павінны ўсведамляць сваю плоднасць, якою Бог іх адарыў.Калі здаровы сталы мужчына заўсёды з’яўляецца плодным, г.зн. здольным перадаваць жыццё, то плоднасць жанчыны абмежаваная. Жанчына здольная да апладнення толькі на працягу некалькіх дзён у кожным менструальным цыкле. Сужэнцы абавязаны навучыцца метадам распазнавання плоднасці і свядома прымаць рашэнне аб зачацці дзіцяці або адкладваць яго на большспрыяльны час.[3]
Пазнанне сапраўдных каштоўнасцяў жыцця і сям'і
Адказнае бацькоўства патрабуе ад сужэнцаў пазнання сапраўдных каштоўнасцяў жыцця і сям'і, а таксама пазнання і велікадушнага прыняцця абавязкаў перад Богам, адно перад адным, перад сям'ёй і грамадствам. Бог ёсць любоў, таму Ён хоча дзяліцца сваім існаваннем з іншымі істотамі. Без сумнення, Ён жадае ашчаслівіць жыццём як мага болышістотаў. Гэтак жа павінна быць з бацькоўскай любоўю. Сапраўдная любоў бацькоў павінна поўніцца жаданнем паклікаць да жыцця як мага большдзяцей. Аднак гэтае жаданне павінна ўлічваць рэальныя магчымасці — гэта значыць, павінна характарызавацца адказнасцю за перададзенае жыццё. Таму што бацькі павінны не толькі перадаць жыццё, але таксама паклапаціцца пра належнае развіццё народжаных дзяцей. Такім чынам, яны павінны прадумаць, пры якой колькасці дзяцей яны будуць у стане забяспечыць гэтае належнае развіццё. Разумная любоў павінна быць фундаментам планавання сям'і. Разважаючы аб колькасці дзяцей, бацькі павінны прымаць пад увагу не толькі эканамічныя фактары. Для поўнага развіцця і шчасця дзіцяці неабходныя не толькі прыгожае адзенне, шматлікія цацкі, але перадусім любоў бацькоў, іх прысутнасць, а таксама любячыя браты і сёстры. Дар братоў і сясцёр для дзіцяці значыць больш за матэрыяльную раскошу, бо ён памяншае пачуццё самотнасці, асабліва ў пазнейшым узросце, калі бацькі адыдуць з гэтага свету.
Амаральнае і несумяшчальнае з любоўю такое планаванне сям'і, якое вынікае з эгаізму, з клопату выключна пра сябе, са снабізму. Напрыклал, бацькі не жадаюць мець дзіцяці, бо тады яны былі б не у стане падтрымліваць той уздовень жыцця, які прыняты ў іх асяроддзі, не маглі б выязджаць за мяжу. Адсутнічае пачуццё адказнагабацькоўства ў сужэнцаў, якімі валодае страх перад цяжарнасцю, пагоня за матэрыяльнымі дабротамі, імкненне да празмернай раскошы і да т.п., бо за ўсім гэтым губляецца сапраўдная любоў.
Плануючы сям'ю, сужэнцы павінны кіравацца чыстым сумленнем, прымаць свае рашэнні перад Богам, супрацоўнікамі якога яны з'яўляюцца. Яму яны павінны ўмець даверыцца, асабліва тады, калі на свет прыходзяць дзеці, «не запланаваныя» імі, але пакліканыя да існавання Богам, які таксама мае свой план і ведае, што для нас з'яўляецца найлепшым. Бацькі, якія давяраюць Богу, Ягонаму Провіду, не стануць панікаваць, калі адбудзецца «незапланаваная» цяжарнасць, і не заб'юць зачатага дзіцяці. Прыняцце кожнага дзіцяці — гэта не толькі праява любові да Бога, але таксама і праява даверу да Яго, Ягонай дабрыні і клопату. Перарыванне цяжарнасці сведчыць як пра адсутнасць любові да зачатага дзіцяці, так і пра адсугнасць даверу да Бога, веры ў Яго апеку.
Пазнанне канкрэтнай жыццевай сітуацыі
Аднак… Не ўсё так проста… Таму адказнае бацькоўства патрабуе таксамапазнання канкрэтнай жыццевай сітуацыі, у якой знаходзяцца сужэнцы. Яны павінны ставіцца да нараджэння дзяцей разважліва — гэта значыць, прымаць пад увагу фізічныя, эканамічныя, псіхалагічныя і сацыяльныя ўмовы, у якіх яны стараюцца ўбачыць Божую волю адносна сябе ў сферы перадавання жыцця.
- Фізічныя аргументы - датычацца перадусім маці, калі, напрыклад, яе здароўе падвяргалася б сур'ёзнай небяспецы ў выпадку новай цяжарнасці. Датычацца яны таксама будучага патомства, калі абгрунтавана асцярога перад прыроджанымі парокамі, асабліва, калі гэта спраўдзілася на ўжо народжаных дзецях. Аргументы, звязаныя са здароўем, патрабуюць таксама, каб чарговыя роды былі адпаведна размеркаваны ў часе. Занадта частыя роды знясільваюць арганізм маці. Рэкамендуецца рабіць двухгадовыя і нават крыху даўжэйшыя перапынкі, што асабліва важна для жанчын, якія жывуць у гарадскім асяроддзі або працуюць на вытворчасці.
- Эканамічныя аргументы ўзнікаюць тады, калі заробкі бацькоў не прапарцыянальныя патрэбам, якія з'явіліся б у выпадку нараджэння новага дзіцяці, калі жыллё малое і няма магчымасці атрымаць большае і інш. Але тут трэба быць вельмі сумленнымі. Часцей за ўсё, менавіта багатыя людзі сцвярджаюць, што чарговае дзіця ім не па кішэні. Часта кажуць: «Цяпер мы не можам дазволіць сабе мець дзіця (ці яшчэ аднаго дзіцяці)». Хоць «можам дазволіць сабе» ўяўляецца выразам не зусім удалым: можна дазволіць сабе футра, вандраванне ў Амерыку ці новую машыну, але дзіця... Дзіця - гэта не тое, што «можна сабе дазволіць», але яго варта прыняць як абавязак і дарунак кахання. Той, хто ўхіляецца ад гэтага абавязку-дару, аддаючы перавагу ўласнымвыгодамі “бяспецы”, зыходзіць з таго, што для таго, каб мець дзіця (ці яшчэ аднаго дзіцяці), неабходны «ідэальныя ўмовы», якіх, практычна, не будзе ніколі.[4]
- Псіхалагічныя аргументы маюць месца тады, калі сужэнцы разумна прадугледжваюць цяжкасці, якія могуць узнікнуць у сувязі з забяспечваннем дзіцяці адпаведнага выхавання. Мець дзіця азначае не толькі даць яму жыццё, але таксама даць адпаведнае выхаванне, каб пасля дасягнення сталасці яно магло без вялікіх цяжкасцяў прыняць на сябе сямейныя і грамадскія абавязкі. Паміж колькасцю дзяцей у сям'і і магчымасцямі іх выхавання павінна існаваць разумная прапорцыя.
- Сацыяльныя аргументы маюць на ўвазе сапраўднае дабро нацыі. Мы ведаем, што ў нашай краіне назіраецца зніжэнне прыросту насельніцтва. Прырост насельніцтва з'яўляецца неабходным для развіцця нацыі, таму кожнай маладой сям'і было б добра разгледзець магчымасць прыняцця рашэння аб тым, каб нарадзіць і выхаваць болыпую колькасць дзяцей.
Сужэнцы, якія маюць усведамленне паклікання да бацькоўства, рашэнне аб перадаванні жыцця «павінны прыняць канчаткова перад абліччам Бога». Гэта датычыцца не толькі абмежавання колькасці дзяцей па важных прычынах, але таксама гатоўнасці прыняць болып шматлікае патомства, улічваючы сітуацыю ў сям'і і ў грамадстве і адначасова шануючы маральныя наказы.
Адказнае бацькоўства — гэта тое, што дапамагае ў вырашэнні праблемаў, якія датычацца сужэнскай блізкасці. Такое ўсведамленне сваёй адказнасці вучыць узаемнай павазе, а праз супольна прадпрынятыя намаганні, звязаныя з саманазіраннем і перыядычным, дабравольным адмаўленнем ад палавой блізкасці, паглыбляе ўзаемную любоў сужэнцаў. Для таго, каб быць здольным адмовіцца ад палавой блізкасці, патрэбна вялікая асабістая культура і культура любові, патрэбны ўзаемная адкрытасць і дыялог паміж сужэнцамі, чуласць у адносінах да іншай асобы і шанаванне яе, а таксама трэба нястомна панаваць над сваімі паводзінамі. Прыняцце іншай асобы такой, якая яна ёсць, з'яўляецца праявай сапраўднай любові, калі не навязваецца ўласнае бачанне іншай асобе. Такая ўнутраная пастава сужэнцаў неабходна для шчасця, здароўя і трываласці сужэнства і сям'і.
Матэрыял падрыхтаваны паводле кнігі Б. Сайнок, Пакліканыя да любові. Катэхезы для нарачоных, Мінск 2008.