Адмін
Рэдакцыя сайта
Копія абраза Маці Божай Будслаўскай у нашай парафіі
Паездка Несвіж-Мір
18 чэрвеня дзеці з нашай парафіі, якія наведваюць катэхетычныя заняткі, мелі дзень духоўнага адпачынку разам з пробашчам кс. Аляксандрам і настаўніцай Аннай. Гэты адпачынак меў і пазнавальны характар, дзеці пазнаёміліся з Нясвіжам і Мірам.
Дзень распачаўся ранішняй малітвай у касцёле. Затым дзеці размясціліся ў аўтобусе і падарожжа распачалося. Пасля прыбыцця ў Нясвіж група накіравалася ў касцёл Божага Цела на Святую Імшу. Затым мясцовы пробашч, кс. Пётр Шарко, пазнаёміў дзяцей з гісторыяй касцёла, расказаў пра род Радзівілаў, паказаў крыпту - фамільную пахавальню роду. Дзеці наведалі таксама Нясвіжкі замак, дзе з дапамогай кс. Пятра працягвалі знаёміцца з цікавай гісторыяй часоў Радзівілаў. Па дарозе ў Мір група спынілася, каб падсілкавацца гарачымі калбаскамі і палюбавацца прыгажосцю навакольнай прыроды. Пасля знаёмства з Мірскім замкам дзеці, стомленыя, але радасныя, вярталіся ў Вілейку, дзе іх ужо чакалі бацькі.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/katekheza/syam-ya/malitva-syam-i/itemlist/user/42-admin?start=760#sigProGalleria74c1272b02
https://vilejka-kasciol.by/index.php/katekheza/syam-ya/malitva-syam-i/itemlist/user/42-admin?start=760#sigProGalleria329759c647
Пілігрымка па святынях Літвы і Латвіі
З 14 па 16 чэрвеня адбылася парафіяльная пілігрымка па святынях Літвы і Латвіі. Пілігрымы наведалі Віленскую Кальварыю, Тракайскі касцёл, Віленскія святыні, катэдральны касцёл у Рэзэкнэ, Санктуарый Маці Божай у Аглоне, а таксама касцёлы ў Даугавпілсе.
Развітанне з кс. Андрэем
У мінулую нядзелю, 16 чэрвеня, мы развіталіся з нашым вікарыем кс. Андрэем Кеўлічам, які заканчвае святарскае служэнне ў нашай парафіі. Кс. Андрэй скіраваны на вучобу ў Італію, будзе вывучаць пастаральную тэалогію у Facoltà Teologica del Triveneto ў Падуі, а адначасова выконваць пастырскае служэнне у парафіі святых Апосталаў у Вероне. Кс. Андрэй працаваў у нашай парафіі амаль 2 гады, з 20 ліпеня 2011 года. Падчас св.Імшы парафіяне дзякавалі Пану Богу за так руплівага вікарыя, а шаноўнага кс. Андрэя – за шчырую службу ў нашай парафіі, за клопат над дзецьмі і моладдзю, іх духоўны рост і фізічны стан, за словы надзеі падчас пахаванняў, за сумеснае чытанне Бібліі і тлумачэнне Божага Слова, за духоўнае кіраўніцтва і шмат іншых спраў, якія спрыялі нашаму духоўнаму аздараўленню.
Дзякуем Вам, паважаны кс.Андрэй, за Вашу ахвярную працу, за Ваша служэнне Пану Богу і людзям. Няхай Пан Бог благаславіць Вам на новым этапе Вашага святарскага жыцця. Будзем памятаць пра Вас у сваіх малітвах і … чакаць спатканняў з Вамі!
Нашы парафіяне сталі катэхетамі!
«Катэхет дзеліцца не толькі ведамі, але і багаццем сваёй чалавечнасці. Сярод дзяцей і моладзі існуе вялікае запатрабаванне персанальных узораў, катэхетаў, якія становяцца для іх сапраўднымі майстрамі і правадырамі» - зазначыў біскуп Пінскай дыцэзіі 15 чэрвеня ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах падчас ўрачыстага заканчэнне навучальнага года.
Адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат
11-13 чэрвеня ў парафіяльным доме адбыліся своеасаблівыя рэкалекцыі дзённага прабывання для дзяўчат нашай супольнасці.
Прыміцыя а. Андрэя Ахрэма
9 чэрвеня адбылася вельмі важная падзея для нашай парафіі – айцец Андрэй Ахрэм, францішканін, цэлебраваў першы раз безкрывавую Ахвяру Езуса Хрыста ў сваёй роднай парафіі.
Інтэнцыі Жывога Ружанца на чэрвень
Перэгрынацыя рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус
7 і 8 чэрвеня адбылася вельмі важная падзея ў нашай парафіі -перэгрынацыя рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, да якой мы духоўна рыхтаваліся на працягу апошніх дзён.
Працэсія Божага Цела 2013
2 чэрвеня адбылася працэсія Божага Цела з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якую мы адзначалі 30 мая.



