background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Пятница, 11 Июль 2014 00:00

Пілігрымка 2014. Пасляслоўе

Автор 
Оцените материал
(2 голосов)

Маці Будслаўская, Маці святая, перад Табою галовы схіляем… 

         Каму не вядомы гэты спеў?! Але найбольшай сілы ён набірае ў першыя дні ліпеня, калі сотні, тысячы пілігрымаў крочаць сцежкамі, дарогамі да Маці Божай у Будслаў. 

       Вось і мы, пілігрымы з Вілейкі, залячыўшы нашыя ногі, падсушыўшы мазалі, вырашылі падзяліцца сваімі ўражаннямі  падчас сёлетняй пілігрымкі з тымі, хто наведвае наш сайт. У гэтым годзе ўжо ў 11 раз пілігрымы з нашай парафіі крочылі ў Будслаў. Нас было крыху больш за 100, хтосьці далучыўся на другі дзень, некаторыя нават на трэці.Пілігрымковы настрой у парафіі быў ужо напярэдадні. Вечарам 1 ліпеня мы сустракалі вандроўнікаў з суседніх дэканатаў, з Маладзечна і Смаргоні, каб прыняць іх у свае дамы на начлег. Раніцою 2 ліпеня каля 8-ай гадзіны пілігрымы сабраліся ў касцёле на св. Імшу, цэлебраваць якую прыехаў біскуп Юрый Касабуцкі. Перад Імшой мы прывіталі ў нашай парафіі сімвалы Сусветнага дня моладзі: крыж і абраз Маці Божай “Salus Populi Romani”. Каля 500 пілігрымаў з трох пілігрымковых груп маліліся падчас гэтай святой Імшы, бо далучыліся і нашыя пілігрымы. Затым групы адна за другой вырушылі сваімі шляхамі да Маці Божай у Будслаў. Наша група  несла крыж і абраз, літаральна усёй парафіяй, бо далучыліся і нашыя парафіяне, якія заўсёды ідуць з намі вуліцамі горада. Разам з намі крочыў і біскуп Юрый. На плошчы Свабоды мы развіталіся з крыжом і абразом, а таксама і з біскупам. Так распачалася нашая  трохдзенная пілігрымка ў Будслаў.

         Духоўным кіраўніком нашай сёлятняй пілігрымкі быў кс. Раман Суша, наш новапрэзбітэр, які з дзяцінства хадзіў разам з намі ў гэтыя пілігрымкі. А дапамагаў яму ў дарозе наш клерык Павел Трон. Як заўсёды, спяваючую групу дзяўчат (і нават падрастаючых дзяўчынак) узначальвала Анна Аўсейчык са сваёй струннай “сяброўкай” – гітарай. Першы начлег быў традыцыйна ў Сосенцы, дзе кожны год каля вясковага крыжа нас вітаюць жыхары. У гэтым годзе дождж не дазволіў нам затрымацца на беразе вадасховішча на актыўны адпачынак, затое больш часу было на размовы з гасціннымі гаспадарамі і  адпачынак для ног. Другі дзень быў найбольш складаным, бо дарога была самай доўгай, але ўсе мужна перанеслі гэты шлях, нават маленькі Лёша  Тумаш і непаседлівы Паўлік Сюдак. Св.Імша ў нас была ў Сцешыцах, а ў Даўгінава мы прыйшлі толькі на вячэру. Шчырыя, добразычлівыя жыхары Даўгінава знайшлі і для нас месца для начлегу, хоць да нас засяліліся тут ужо тры пілігрымкі. Апошні, трэці дзень, распачаўся з вельмі шпаркага маршу, выходзілі разам з Мінскай групай, хацелі крыху “адарвацца” ад іх, каб не перашкаджаць адны другім сваімі спевамі. Гэты дзень быў яшчэ адметны тым, што сустракалі на сваім шляху іншыя пілігрымкі, якія радасна нас віталі, а мы – іх. У  гэты дзень падчас прыпынку на абед нас наведалі разам з пробашчам нашыя старэйшыя нястомныя парафіяне, п.Ядзвіга  Пастэрнак і п.Юзэфа Красоўская. Яны пачаставаліся смачным абедам, прыгатаваным нашай групай падтрымкі ў парафіі пад кіраўніцтвам Анны Владыка і шэф-повара Дзімы. Асобныя словы падзякі хочацца скіраваць да  гэтай групы, бо кармілі нас смачна і часта, дзякуючы чаму у нас хапала сіл паканаць запланаваную адлегласць. Адмяраючы крокамі кіламетры пілігрымковага шляху мы дзякавалі Пану Богу за тое,  што можам крочыць разам, маліцца і спяваць, за навакольную прыгажосць, за добрых людзей, якія сустракалі нас у нашым падарожжы і гасцінна нас прымалі. 

Асабліва памятаецца хвіліна, калі ўпершыню з-за пагорка выплываюць вежы Будслаўскай базылікі. Хвалюючы момант, стаўшы на калені дзякуем Пану Богу і вітаем Тую, да Якой ідзём. І крокі адразу становяцца цвярдзейшымі, і нібыта няма мазалёў і стомы. Хочацца “…спяваць і танцаваць…”, бо ўжо адчуваецца блізкая прысутнасць  Божай Маці сярод нас, бо разумеем, што праз некалькі кіламетраў можам зазірнуць Ёй у вочы і прамовіць тое, з чым прыйшлі. Заключным “акордам” быў  урачысты ўваход у Будслаў са спевамі і нашым любімым заклікам “Вілейка, Вілейка, мой любы родны край, усім сваім сэрцам Марыю праслаўляй!”. І сэрцы нашыя быццам вырываюцца з грудзей разам са словамі спеваў і ўзлятаюць высока-высока: над Будслаўскім паркам, над упрыгожаным палявым алтаром і нават над высокімі вежамі касцёла. І вось надыходзяць самые дарагія і хвалюючыя хвіліны пілігрымкі – апошнія метры на каленях да абраза Маці Божай са слязамі на вачах ад радасці, што прайшлі гэты важны для нас шлях, са словамі прывітання і падзякі на вуснах. Сюды мы прынеслі таксама і свае просьбы, якія маглі даручыць толькі Ёй, Той, якая ёсць для нас прыкладам веры і малітвы. Потым было радаснае свята са св. Імшой для пілігрымаў,  дзе спяваў наш парафіяльны хор, з начной працэсіяй і тысячамі запаленых свечак, з урачыстай Імшой на заканчэнне. Але гэта ўжо наступная старонка Будслаўскага фэсту, якую мы радасна перагарнулі, дзякуючы Пану Богу за гэтае свята ў нашым жыцці.  Да пабачэння Будслаў-2014!  Да спаткання ў наступным 2015 годзе!

 


 

Прочитано 1399 раз Последнее изменение Среда, 16 Июль 2014 09:31
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии