background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Вторник, 23 Октябрь 2012 19:22

Нядзельная Эўхарыстыя

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

 

Сама па сабе нядзельная Эўхарыстыя не адрозніваецца ад Эўхарыстыі, якая цэлебруецца ў іншыя дні, і не можа быць аддзелена ад літургічнага і сакрамэнтальнага жыцця ў цэлым.

Па сваёй сутнасці гэтае жыццё ёсць аб’яўленнем Касцёла, і найбольш выразна гэта выяўляецца, калі дыяцэзіяльная супольнасць збіраецца на малітву разам са сваім пастырам: “Касцёл паказвае сябе перадусім тады, калі ўвесь святы народ Божы актыўна ўдзельнічае ў адных і тых жа літургічных цэлебрацыях, асабліва ў Эўхарыстыі, молячыся разам каля аднаго алтара, пад кіраўніцтвам біскупа, якога акружаюць прэзбітэры і служыцелі алтара”. Гэтая сувязь з біскупам і з усёй супольнасцю Касцёла ўласціва кожнай эўхарыстычнай цэлебрацыі незалежна ад таго, ці кіруе ёй біскуп і ў які дзень яна адбываецца. Сведчаннем гэтага з’яўляецца ўзгадванне біскупа ў эўхарыстычнай малітве.

 

Нядзельная Эўхарыстыя сваім асаблівым святочным характарам і абавязковым удзелам у ёй усёй супольнасці, а таксама тым, што цэлебруецца “ў дзень, калі Хрыстус перамог смерць і зрабіў нас удзельнікамі свайго вечнага жыцця”, паказвае больш выразна свой эклезіяльны характар і з’яўляецца першапачатковым узорам іншых эўхарыстычных цэлебрацый. Кожная супольнасць, якая збірае сваіх членаў на “ламанне хлеба”, усведамляе, што яна ёсць месцам, дзе выразна выяўляецца таямніца Касцёла. У гэтай цэлебрацыі супольнасць адкрываецца на камунію з паўсюдным Касцёлам, молячы Айца “памятаць пра Касцёл, рассеяны па ўсім свеце”, і дапамагаць яму ўзрастаць у еднасці (усіх вернікаў з Папам і з пастырамі паасобных Касцёлаў), пакуль любоў не стане дасканалай.

 

Паводле Ян Павел ІI, Апостальскі ліст DIES DOMINI аб святкаванні нядзелі, у: http://catholic.by/2/conference/structure/100755.html

Прочитано 2341 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии