Адмін
Рэдакцыя сайта
33 звычайны тыдзень (15 лістапада 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У наступную нядзелю, нядзелю Езуса Хрыста Валадара Сусвету, сабраныя ахвяраванні будуць пераказаныя на ўтрыманне Духоўнай семінарыі ў Гродна.
У наступную нядзелю, 22 лістапада, успамін св. Цэцыліі. Падчас Святой Імшы ў 10.00 урачыста ўшануем апякунку касцёльных спеваў і памолімся за хор Angeli, а таксама за ўсім спяваючых нашай парафіі.
Заняткі па рэлігіі адбудуцца ў суботу, паводле раскладу.
Хто пажадае далучыцца да вырабу Алтара ў Будславе, ахвяраванні можна скласці ў сакрыстыі. Пасля, пераказваючы сродкі, будзе пераказаная і кніга з нашымі імёнамі і прозвішчамі нашых сем’яў. Ахвяраванні будуць збірацца да канца года.
Можна набываць календары на 2027 год.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы.
32 звычайны тыдзень (8 лістапада 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00.У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Заняткі па рэлігіі адбудуцца пасля восеньскіх канікул 14 лістапада.
У кіёсках новы часопіс Ave Maria.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы
31 звычайны тыдзень (1 лістапада 2026 г.)
У панядзелак, 2 лістапада, Дзень задушны. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за нашых блізкіх памерлых. Святая Імша ў 12.00 і 18.00 будзе цэлебравацца за памерлых, імёны якіх пададзены на выпамінкі. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых.
Ад аўторка да пятніцы: у 9.15 – выпамінкі і Ютрань за памерлых, у 10.00 – Святая Імша, у 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых, у 18.00 – Святая Імша.
У суботу у 9.15 – выпамінкі і Ютрань за памерлых, у 10.00 – Святая Імша за памерлых.
У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Заняткі па рэлігіі адбудуцца пасля восеньскіх канікул 14 лістапада.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы.
Расклад наведвання могілак
Нядзеля, 1 лістапада
13.30 – Вілейка (вул. Першамайская)
14.30 – Куранец
15.30 – Любань
16.30 - Шылавічы
Аўторак, 3 лістапада
11.00 – Вязынь
12.00 – Вілейка (Гарадзішча)
12.30 – Снежкава
13.00 – Багданава
13.45 – Касута
14.30 - Асіпавічы
Субота, 7 лістапада
12.00 – Вілейка “Лясныя” (камунальныя могілкі)
16.00 - Вілейка (Волкаўшчына)
17.00 – Порса
Нядзеля, 8 лістапада
15.00 – Золькі (Муляры)
16.00 – Ролічы
16.30 – Лыцавічы
30 звычайны тыдзень (25 кастрычніка 2026 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. Толькі, як выключэнне, у чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00
Набліжаюцца ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін памерлых. Згодна з традыцыяй з 1 па 8 лістапада будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі для запісу. Пасля запоўненыя карткі належыць прынесці ў сакрыстую.
У нядзелю, 1 лістапада, урачыстасць абавязковая ЎСІХ СВЯТЫХ. Святая Імша ў 10.00 будзе ахвяраваная за жывых, аб святасць нашага жыцця, а ў 12.00 і 18.00 будзе цэлебравацца за памерлых, імёны якіх пададзены на выпамінкі. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых.
У панядзелак, 2 лістапада, Дзень задушны. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за нашых блізкіх памерлых. Святая Імша ў 12.00 і 18.00 будзе цэлебравацца за памерлых, імёны якіх пададзены на выпамінкі. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых.
Заняткі па рэлігіі адбудуцца ў суботу, паводле раскладу катэхез.
Рэпетыцыя хора для дзяцей пасля Святой Імшы на 10.00 у парафіяльным доме, для моладзі і дарослых пасля Святой Імшы ў 18.00.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы.
Расклад наведвання могілак
Нядзеля, 1 лістапада
13.30 – Вілейка (вул. Першамайская)
14.30 – Куранец
15.30 – Любань
16.30 - Шылавічы
Аўторак, 3 лістапада
11.00 – Вязынь
12.00 – Вілейка (Гарадзішча)
12.30 – Снежкава
13.00 – Багданава
13.45 – Касута
14.30 - Асіпавічы
Субота, 7 лістапада
12.00 – Вілейка “Лясныя” (камунальныя могілкі)
16.00 - Вілейка (Волкаўшчына)
17.00 – Порса
Нядзеля, 8 лістапада
15.00 – Золькі (Муляры)
16.00 – Ролічы
16.30 – Лыцавічы
29 звычайны тыдзень (18 кастрычніка 2026 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Ружанцовыя набажэнствы адбываюцца пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Набліжаюцца ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін памерлых. Згодна з традыцыяй з 1 па 8 лістапада будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі для запісу. Пасля запоўненыя карткі належыць прынесці ў сакрыстую.
У чацвер 22 кастрычніка ў 18.00 запрашаем Пілігрымаў Надзеі, якія ў мінулым годзе здзейснілі падарожжа ў Рым сабрацца на супольную малітву. Гэта дзень, калі мы з вамі роўна год таму сустрэліся з Папам Львом XIV і пасля прымалі ўдзел у Святой Імшы каля цэнтральнага алтара Базылікі Апостала Пятра. Гэта будзе цудоўная магчымасць, каб аднавіць ласку Юбілейнага Года і больш актыўна весці рэлігійнае жыццё. Каб нам было лягчэй успомніць падзеі мінулага года, то падчас Святой Імшы будуць гучаць тыя спевы, якія год таму ўзносіліся пад своды Базылікі Апостала Пятра!
Заняткі па рэлігіі адбудуцца ў суботу, паводле раскладу катэхез.
Рэпетыцыя хора для дзяцей пасля Святой Імшы на 10.00 у парафіяльным доме, для моладзі і дарослых пасля Святой Імшы ў 18.00.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы.
28 звычайны тыдзень (11 кастрычніка 2026 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятницы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы адбываюцца пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Заняткі па рэлігіі адбудуцца ў суботу, паводле раскладу катэхез. Запрашаем хлопцаў з 7 год, далучыцца да міністрантаў. У навучальным годзе будзе адбывацца іх падрыхтоўка, а на пачатку мая будуць прынятыя ў міністранты.
Рэпетыцыя хора для дзяцей пасля Святой Імшы на 10.00 у парафіяльным доме, для моладзі і дарослых пасля Святой Імшы ў 18.00. Запрашаем дзяцей, моладзь і дарослых далучыцца да нашага хора.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы.
27 звычайны тыдзень (4 кастрычніка 2026 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, аўторак, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У сераду, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, у 12.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы адбываюцца пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Брацтва Жывога Ружанца ў кастрычніку моліцца ў інтэнцыі ўдзельнікаў усіх Ружанцовых колаў нашай парафіі і за іх сем’і.
Заняткі па рэлігіі адбудуцца ў суботу, паводле раскладу катэхез.
Запрашаем хлопцаў з 7 год, далучыцца да міністрантаў. У навучальным годзе будзе адбывацца іх падрыхтоўка, а на пачатку мая будуць прынятыя ў міністранты.
Рэпетыцыя хора для дзяцей пасля Святой Імшы на 10.00 у парафіяльным доме, для моладзі і дарослых пасля Святой Імшы ў 18.00. Запрашаем дзяцей, моладзь і дарослых далучыцца да нашага хора.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы.
26 звычайны тыдзень (27 верасня 2026 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак, у свята св. Міхала Арханёла (Апекуна Мінска- Магілёўскай правінцыі Касцёла), святых Габрыэля і Рафала, Арханёлаў, у 12.00 і 18.00. У чацвер і пятніцу у 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00
4 кастрычніка каталіцкі свет будзе адзначаць 800–годдзе смерці св. Францішка. З гэтай нагоды 3 кастрычніка, у бліжэйшую суботу, у 18.00 у нашым касцёле адбудзецца TRANSITUS СВЯТОГА ФРАНЦІШКА або НАБАЖЭНСТВА ЎСПАМІНУ ЯГО БЛАГАСЛАЎЛЁНАЙ СМЕРЦІ. Гэта набажэнства без Святой Імшы, калі будзем разважаць над жыццём і смерцю св. Францішка, будуць гучаць спевы ў яго гонар і будзем прасіць яго аб заступніцтва ў Бога. На гэтае набажэнства нам спатрэбяцца свечкі, можна выкарыстаць электрычныя з Рарат.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
У пятніцу, 2 кастрычніка, успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў. Традыцыйна ў гэты дзень молімся за дзяцей і іх благаслаўляем. Святая Імша за дзяцей адбудзецца ў 18.00. Напрыканцы літургіі ўсе прысутныя дзеці атрымаюць благаслаўленне.
Заняткі па рэлігіі распачнуцца ў суботу 3 кастрычніка.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы.
25 звычайны тыдзень (20 верасня 2026 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00
4 кастрычніка каталіцкі свет будзе адзначаць 800 –годдзе смерці св. Францішка. З гэтай нагоды 3 кастрычніка ў 18.00 у нашым касцёле адбудзецца TRANSITUS СВЯТОГА ФРАНЦІШКА або НАБАЖЭНСТВА ЎСПАМІНУ ЯГО БЛАГАСЛАЎЛЁНАЙ СМЕРЦІ. Гэта набажэнства без Святой Імшы, калі будзем разважаць над жыццём і смерцю св. Францішка, будуць гучаць спевы ў яго гонар і будзем прасіць яго аб заступніцтва ў Бога. На гэтае набажэнства нам спатрэбяцца свечкі, можна выкарыстаць электрычныя з Рарат.
Заняткі па рэлігіі распачнуцца 3 кастрычніка.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы.
24 звычайны тыдзень (13 верасня 2026 г.)
Фэст нашай парафіі, Узвышэнне Святога Крыжа, распачнём святкаваць сёння ў 19.00 асвячэннем прыдарожнага Крыжа на Волкаўшчыне па вул. Чкалава. Пасля асвячэння адбудзецца адарацыя Крыжа, як у Вялікую пятніцу.
У панядзелак 14 верасня, урачыстасць Узвышэннем Святога Крыжа:
12.00 – Святая Імша
15.00-18.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта. З 15.00 да 16.00 адарацыю праводзяць нашыя старэйшыя парафіяне, з 16.00 да 17.00 адарацыя ў цішыні, з 17.00 да 17.45 – Легіон Марыі. У гэтым часе будзе магчымасць Споведзі.
18.00 – Адпустовая Святая Імша. Інтэнцыя Святой Імшы аб здароўе, Божае благаславенне і падзяка за атрыманыя ласкі мінулага года. Картачкі з просьбамі можна пераказваць у сакрыстыю. Літургію ўзначаліць і прамовіць казанне Ксёндз Андрэй Рылка — канцлер Курыі Пінскай дыяцэзіі, магістр тэалогііі філасофіі, дактарант філасофскага факультэта Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта імя Яна Паўла ІІ. Таксама будуць запрошаныя святары з нашага дэканата.
Святая Імша на гэтым тыдні: У аўторак, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай, у 18.00. У сераду і пятніцу ў 9.00. У чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00
Заняткі па рэлігіі распачнуцца 3 кастрычніка.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы.



