Адмін
Рэдакцыя сайта
3 нядзеля Вялікага посту (15 сакавіка 2020 г.)
На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак, аўторак, сераду ў 10.00 і 18.00.
У чацвер – урачыстасць абавязковая св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Прыпамінаем, што ўрачыстасць абавязковая наказвае нам прыняць удзел у Святой Імшы і не выконваць тую працу, якую можам перанесці на іншы дзень. У пятніцу Святая Імша ў 10.00, і вечарам у 18.45 – Святая Імша і ў 19.30 – Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб у гэты вечаровы час сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення. У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з удзелам дзяцей і моладзі, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, і ў 18.00 – Святая Імша.
Прыпамінаем, што ў часе Вялікага посту належыць як мага больш часу прысвяціць для малітвы і роздуму над мукай і смерцю Езуса Хрыста. Трэба зрабіць канкрэтныя пастановы і пасля іх рэалізаваць. Таксама будзем старацца, каб не арганізоўваць і не прымаць удзел у вяселлях і гучных забавах. Кожную пятніцу нас абавязвае ўстрыманне ад ужывання мясных страваў.
Перад Святой Імшой кожны будні дзень будуць правадзіцца набажэнствы Крыжовай Дарогі, раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20.
Кожны дзень у Вялікім посце ў 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці. У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.
Папская рада па развіцці новай Евангелізацыі заклікае 20–21 сакавіка прысвяціць 24 гадзіны для Бога на каленях у адарацыі, малітве і пакаянні. Гэтая малітоўная душпастырская ініцыятыва Папы Францішка, якая ўжо ў сёмы раз адбываецца падчас Вялікага посту, мае на мэце даць магчымасць кожнаму верніку вярнуцца ў дом Міласэрнага Айца і паяднацца з Богам у сакрамэнце пакаяння, прыступіўшы да споведзі. Да ўсіх вернікаў, таксама да тых, якія маюць магчымасць удзельнічаць у малітве «24 гадзіны для Пана», Папская рада па развіцці новай Евангелізацыі кіруе заклік маліцца за Папу Францішка, біскупаў, святароў, а таксама за ўсіх тых, хто супрацьстаіць распаўсюджванню небяспечнай хваробы каранавірусу і за тых, хто ад яе церпіць.
Мы таксама жадаем далучыцца да гэтай малітвы Каталіцкага Касцёла ва ўсім свеце. Таму ў пятніцу з 15.00 да 18.45 будзе Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, супольная і індывідуальная малітва і таксама будзе магчымасць прыступіць да Споведзі.
Катэхеза для дарослых – у сераду пасля Святой Імшы на 18.00. Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі ў суботу.
У суботу ў 18.00 адбудзецца малітоўная сустрэча студэнцкай і працуючай моладзі.
З 28 на 29 сакавіка ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску адбудзецца начное чуванне моладзі. Выезд 28 сакавіка ў 18.30 і вяртанне раніцай наступнага дня. Кошт 5 руб. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.
Вялікапосныя рэкалекцыі адбудуцца з 2 па 4 красавіка (чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй).
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
2 нядзеля Вялікага посту (8 сакавіка 2020 г.)
На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак, аўторак, сераду і чацвер у 10.00 і 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00, і вечарам у 18.45 – Святая Імша і ў 19.30 – Крыжовы Шлях.
Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб у гэты вечаровы час сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.
У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з удзелам дзяцей і моладзі, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, і ў 18.00 – Святая Імша.
Прыпамінаем, што ў часе Вялікага посту належыць як мага больш часу прысвяціць для малітвы і роздуму над мукай і смерцю Езуса Хрыста. Трэба зрабіць канкрэтныя пастановы і пасля іх рэалізаваць. Таксама будзем старацца, каб не арганізоўваць і не прымаць удзел у вяселлях і гучных забавах. Кожную пятніцу нас абавязвае ўстрыманне ад ужывання мясных страваў.
Таксама перад Святой Імшой кожны дзень будуць праводзіцца набажэнствы Крыжовай Дарогі, раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20.
Кожны дзень у Вялікім посце ў 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці.
У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.
Катэхеза для дарослых – у сераду пасля Святой Імшы на 18.00. Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі ў суботу.
З 28 на 29 сакавіка ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску адбудзецца начное чуванне моладзі. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі. Выезд 28 сакавіка ў 18.30 і вяртанне раніцай наступнага дня. Кошт 5 руб. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.
Вялікапосныя рэкалекцыі адбудуцца з 2 па 4 красавіка (чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй).
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
1 нядзеля Вялікага посту (1 сакавіка 2020 г.)
На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак, аўторак і чацвер у 10.00 і 18.00. У сераду, ва ўспамін св. Казіміра і святкаванне 30-ці годдзя вяртання вілейскага касцёла, Святая Імша ў 12.00 (узначаліць кс. Эдмунд Даўгіловіч) і ў 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00, і вечарам у 18.45 – Святая Імша і ў 19.30 – Крыжовы Шлях.
Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб у гэты вечаровы час сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.
У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з удзелам дзяцей і моладзі, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, і ў 18.00 – Святая Імша.
Прыпамінаем, што ў часе Вялікага посту належыць як мага больш часу прысвяціць для малітвы і роздуму над мукай і смерцю Езуса Хрыста. Трэба зрабіць канкрэтныя пастановы і пасля іх рэалізаваць. Таксама будзем старацца, каб не арганізоўваць і не прымаць удзел у вяселлях і гучных забавах. Кожную пятніцу нас абавязвае ўстрыманне ад ужывання мясных страваў.
Таксама перад Святой Імшой кожны дзень будуць правадзіцца набажэнствы Крыжовай Дарогі, раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20.
Кожны дзень у Вялікім посце ў 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці.
У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.
Катэхеза для дарослых – у сераду пасля Святой Імшы на 18.00. Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі ў суботу.
З 28 на 29 сакавіка ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску адбудзецца начное чуванне моладзі. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі. Выезд 28 сакавіка ў 18.30 і вяртанне раніцай наступнага дня. Кошт 5 руб. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.
Вялікапосныя рэкалекцыі адбудуцца з 2 па 4 красавіка (чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй).
У мінулым годзе, дзякуючы шматлікім ахвярадаўцам з Касцяневіч, Вілейкі, Далгінава і іншых парафій, быў устаноўлены новы помнік на магіле кс. Станіслава Жук у Касцяневічах. У суботу, 7 сакавіка, плануем арганізаваць невялікую паездку – пілігрымку ў Касцяневічы, каб там памаліцца за кс. Станіслава ў чарговую гадавіну смерці і наведаць яго месца пахавання. Выезд 7 сакавіка ад вілейскага касцёла ў 11.00. Святая Імша ў 12.00. Пасля Святой Імшы пераход да магілы кс. Станіслава Жук. Кошт паездкі 6 руб. Запісвацца можна каля кніжнага кіоска.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
7 звычайная нядзеля (23 лютага 2020 г.)
На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак і аўторак у 10.00. У Папяльцовую сераду распачынаем Вялікі Пост, які з’яўляецца падрыхтоўкай да святкавання Вялікадня.
У папяльцовую сераду набажэнствы адбудуцца: у 11.00 - Крыжовы Шлях, у 12.00 - Святая Імша, у 17.30 - Песні Жальбы, у 18.00 - Святая Імша. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад пасыпанне галоў попелам, як знак пакаяння і гатоўнасці змяніць сваё жыццё. Таксама ў гэты дзень нас абавязвае сціслы пост. Сціслы пост азначае, што на працягу дня можна паесці посную ежу раз да сыта і два разы лёгка.
Прыпамінаем, што ў часе Вялікага посту належыць як мага больш часу прысвяціць для малітвы і роздуму над мукай і смерцю Езуса Хрыста. Трэба зрабіць канкрэтныя пастановы і пасля іх рэалізаваць. Таксама будзем старацца, каб не арганізоўваць і не прымаць удзел у вяселлях і гучных забавах. Кожную пятніцу нас абавязвае ўстрыманне ад ужывання мясных страваў. Таксама перад Святой Імшой кожны дзень будуць правадзіцца набажэнствы Крыжовай Дарогі, раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Кожны дзень у Вялікім посце ў 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці.
У чацвер Святая Імша ў 10.00 і 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00, і вечарам у 18.45 – Святая Імша і ў 19.30 – Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб у гэты вечаровы час сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення. Дзеці будуць атрымліць элементы –карткі з якіх на працягу Вялікага Посту пабудуюць Галготы. Элементы будуць раздавацца кожную пятніцу і нядзелю за ўдзел у Крыжовай Дорозе і Святой Імшы.
У суботу Святая Імша ў 10.00 (складковая за памерлых).
У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з удзелам дзяцей і моладзі, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, і ў 18.00 – Святая Імша.
Па рашэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, Першая нядзеля Вялікага посту, якая сёлета прыпадае на 1 сакавіка, абвешчана ў Касцёле на Беларусі днём пакаяння і перапрашэння за ўсе знявагі Бога, учыненыя сынамі і дочкамі нашага народа. У гэты дзень ва ўсіх касцёлах нашай краіны будуць цэлебравацца святыя Імшы ў гэтай інтэнцыі і ўзносіцца малітвы пакаяння і перапрашэння.
Катэхеза для дарослых – у сераду пасля Святой Імшы на 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі ў суботу.
У мінулым годзе, дзякуючы шматлікім ахвярадаўцам з Касцяневіч, Вілейкі, Далгінава і іншых парафій, быў устаноўлены новы помнік на магіле кс. Станіслава Жук у Касцяневічах. У суботу, 7 сакавіка, плануем арганізаваць невялікую паездку – пілігрымку ў Касцяневічы, каб там памаліцца за кс. Станіслава ў чарговую гадавіну смерці і наведаць яго месца пахавання. Выезд 7 сакавіка ад вілейскага касцёла ў 11.00. Святая Імша ў 12.00. Пасля Святой Імшы пераход да магілы кс. Станіслава Жук. Кошт паездкі 6 руб. Запісвацца можна каля кніжнага кіоска.
Давезены новы часопіс AVE MARIA.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
6 звычайная нядзеля (16 лютага 2020 г.)
На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да суботы ў 10.00. У наступную нядзелю ў 10, 12.00 і 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі ў суботу. Катэхеза для дарослых у сераду ў 18.00.
У мінулым годзе, дзякуючы шматлікім ахвярадаўцам з Касцяневіч, Вілейкі, Далгінава і іншых парафій, быў устаноўлены новы помнік на магіле кс. Станіслава Жук у Касцяневічах. У суботу, 7 сакавіка, плануем арганізаваць невялікую паездку – пілігрымку ў Касцяневічы, каб там памаліцца за кс. Станіслава ў чарговую гадавіну смерці і наведаць яго месца пахавання. Выезд 7 сакавіка ад вілейскага касцёла ў 11.00. Святая Імша ў 12.00. Пасля Святой Імшы пераход да магілы кс. Станіслава Жук. Кошт паездкі 6 руб. Запісвацца можна каля кніжнага кіоска.
З’явіліся новыя часопісы ДЫЯЛОГ i Ave Maria.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
5 звычайная нядзеля (9 лютага 2020 г.)
На гэтым тыдні: У аўторак, 11 лютага, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда, і гэты дзень адзначаецца як Сусветны Дзень хворых. Святая Імша на 12.00 і 18.00 - будзе цэлебравацца аб Божае благаславенне і дар здароўя. Ужо можна пераказваць карткі з інтэнцыямі ў сакрыстыю. Таксама падчас Святой Імшы на 12.00 і 18.00 будзе ўдзелены Сакрамэнт Намашчэння хворых. Гэты Сакрамэнт можа прыняць кожны, хто патрабуе здароўе душы альбо цела, і будзе адпаведна падрыхтаваны. Перад прыняццем гэтага Сакрамэнта належыць скарыстасць са Споведзі. Выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта і Споведзь з 11.00 і 17.00.
Святая Імша ў панядзелак, сераду, чацвер, пятніцу і суботу ў 10.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі ў суботу. Катэхеза для дарослых у сераду ў 18.00.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
4 звычайная нядзеля (2 лютага 2020 г.)
На гэтым тыдні: 3 лютага, панядзелак, успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. У гэты дзень адбудзецца асвячэнне свечак і блаславенне імі ў гонар святога Блажэя, які з’яўляецца заступнікам у Бога ў для тых, хто мае хваробы горла.
5 лютага, серада, успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Хрысціянская традыцыя перадала нам веру ў тое, што св. Агата з’яўляецца асаблівай заступніцай перад Богам пры небяспецы пажару. У гэтым дні падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне хлеба і вады, каб заступніцтва святой Агаты ахоўвала нас ад розных небяспекаў, а асабліва ад бедства агню.
Святая Імша ў аўторак, чацвер, пятніцу і суботу ў 10.00.
На гэтым тыдні прыпадае першая пятніца месяца. Магчымасць споведзі за 30 хвілін перад Святой Імшой, а пасля Імшы адбудзецца сустрэча з брацтвам Жывога Ружанца.
У суботу скончылася душпастырская візітацыя сем’яў. Хочыцца шчыра падзякваць за сумесную малітву і за веру, з якой вы прымалі благаславенне прынесенае ў ваш дом. Таксама дзякуем вам за ахвяраванні, якія вы складвалі падчас каляды.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі ў суботу. Катэхеза для дарослых у сераду пасля Святой Імшы ў 18.00.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
3 звычайная нядзеля (26 студзеня 2020 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ад панядзелка да суботы ў 10.00.
У наступную нядзелю, 2 лютага, свята ахвяравання Пана, альбо Маці Божай Грамнічнай. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. У часе гэтага свята мы будзем успамінаць, той дзень калі Марыя і Святы Юзаф ахвяравалі Дзіцятка Езус Пану Богу ў Святыні Ерузалемскай. Паводле трыдыцыі падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне грамнічных свечак і працэсія па касцёлу з асвечанымі свечкамі. Просьба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу касцёла. Грамнічныя свечкі захоўваюцца ў хрысціянскіх дамах, запальваюцца ў часе малітвы, калі існуе небяспека, хвароба, жыццёвыя цяжкасці. Таксама, згодна са шляхетнай традыцыяй, запаленую свечку падаём у руку чалавека, які памірае. Ахвяраванні за свечкі, якія мы набываем у касцёле, выкарыстоўваюцца для ўтрымання святыні, Божага Дому.
У паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя сем’яў нашай парафіі. Візітацыя адбудзецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе – падцвердзіць запрашэнне. Таксама просьба ўнесці папраўкі ў нумары тэлефонаў, калі ў гэтым годзе былі змененыя.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі ў суботу. Катэхеза для дарослых у сераду ў 18.00.
У пятніцу, пасля Святой Імшы на 10.00, адбудзецца разборка калядных дэкарацый у нашым касцёле. Просьба, хто зможа, дапамагчы ў гэтых працах. Патрэбныя і мужчынскія рукі, і жаночыя.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
Душпастырская візітацыя 27.01-1.02.20
|
Панядзелак з 12.00 альбо 17.00 |
Вул. Георгіеўская Вул. Гарадзішчанская |
|
Аўторак з 12.00 альбо 17.00 |
Вілейская, Куранецкая, Гістарычная, Крывіцкая, зав. Крывіцкі, Цветочная, Хвойная, Звёздная Вёскі: Карвелі, Снежкава, Бутрымава |
|
Серада |
Вёска Чыжэвічы ў 11.30 Абадоўцы ў 12.00 Шклозавод у 13.30 Ізбіно ў 16.00 Макаўе ў 18.00 |
|
Чацвер |
Муляры з 12.00 Лыцавічы з 13.00
Куранец з 16.00 |
|
Пятніца
|
Вязынь з 12.00
Любань з 16.00 |
|
Субота |
з 13.00 Забар’е, Каўшэвічы, Ілля |
|
|
З 18.00 – Вілейка(прапушчаныя адрасы)
|
2 звычайная нядзеля (19 студзеня 2020 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ад панядзелка да суботы ў 10.00.
У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
У паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя сем’яў нашай парафіі. Візітацыя адбудзецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе – падцвердзіць запрашэнне. Таксама просьба ўнесці папраўкі ў нумары тэлефонаў, калі ў гэтым годзе былі змененыя.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі ў суботу. Катэхеза для дарослых у сераду ў 18.00.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
Душпастырская візітацыя 20.01-25.01.20
|
Панядзелак з 12.00 альбо 17.00 |
Незалежнасці 2, 2/1, 2/2, 2/4, 2/4А, 2/4Г, 46, 6/1
|
|
Аўторак з 12.00 альбо 17.00 |
Незалежнасці 8/1, 8/2, 10/1, 10/2, 10/3, 1416/1, 16/2, 18, 20, 22 |
|
Серада з 12.00 альбо 17.00 |
Валынца, Волкава, Касманаўтаў, Мірная, Заслонава, Маякоўскага, Жоўткі, Церашковай, Мікалаева, Некрасава, Дабравольскага, Сонечная,Будаўнікоў, Зубовіча, Асенняя, зав. 1 Прамысловы |
|
Чацвер з 16.00 |
З 16.00 Порса |
|
З 17.00 вул. Лаўрыновіча, Новая, Зарэчная, Яблыневая, Юбілейная,Маладёжная, Заазёрная, Сільвановіча, Альперовіча, Радніковая, Каляды, Любанская Жалігоўскага |
|
|
Пятніца з 12.00 альбо 17.00
|
вул. Стаханаўская, в. Івонцавічы, Шылавічы, Асіпавічы, Гліннае, Каловічы, Більцэвічы |
|
Субота з 12.00 і 15.00 |
З 12.00 Зав. Гідрабудаўнікоў, зав. Берагавы, Асланава, Купалы, Коласа, Казея, Каралёва, зав. Каралёва З 15.00 Купрыянава, Кашэвога, Касмадзем’янскай, Чкалава, Васточная, зав. Васточны, зав. 2 Васточны, Чарняхоўскага, зав. Чарняхоўскага, Меліяратараў |
1 звычайная нядзеля (12 студзеня 2020 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ад панядзелка да суботы у 10.00.
У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
У паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя сем’яў нашай парафіі. Візітацыя адбудзецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе – падцвердзіць запрашэнне. Таксама просьба ўнесці папраўкі ў нумары тэлефонаў, калі ў гэтым годзе былі змененыя.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі працягнуцца пасля калядных канікул з суботы, 18 студзеня. Катэхеза для дарослых у сераду, 15 студзеня ў 18.30.
Просьба да мужчын, каб сабрацца заўтра пасля Святой Імшы на 10.00 і разабраць стаенку, якая знаходзіцца на вуліцы.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
Душпастырская візітацыя 13-18.01.20
|
Панядзелак з 12.00 альбо 17.00 |
Вул. Чапаева, вул. Камарова |
|
Аўторак з 12.00 альбо 17.00 |
Вул. Талстога |
|
Серада з 15.00 альбо 17.00 |
Вул. Чырвонаармейская, Вадап’янава, Сацыялістычная, Горкага, Пушкіна, Маркава, Астроўскага, Камсамольская, Чайкоўскага, Піянерская
|
|
Чацвер з 12.00 альбо 17.00 |
Партызанская, Садовая, зав.Лугавы, зав. Матросава, вул і зав.Зялёны, Стаўкі, Белавароціца, вул. 1 Мая |
|
Пятніца з 12.00 альбо 17.00 |
Вул. Кастрычніцкая
|
|
Субота з 12.00 |
вул. 17 верасня, Наберажная, вул. Савецкая, пл. Свабоды, зав. Школьны, Молакава, Ходзькі, Інтэрнацыянальная, Дзяржынскага |
|
Субота з 17.00 |
Шубіна, Прывакзальная |



