На гэтым тыдні: 3 лютага, панядзелак, успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. У гэты дзень адбудзецца асвячэнне свечак і блаславенне імі ў гонар святога Блажэя, які з’яўляецца заступнікам у Бога ў для тых, хто мае хваробы горла.
5 лютага, серада, успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Хрысціянская традыцыя перадала нам веру ў тое, што св. Агата з’яўляецца асаблівай заступніцай перад Богам пры небяспецы пажару. У гэтым дні падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне хлеба і вады, каб заступніцтва святой Агаты ахоўвала нас ад розных небяспекаў, а асабліва ад бедства агню.
Святая Імша ў аўторак, чацвер, пятніцу і суботу ў 10.00.
На гэтым тыдні прыпадае першая пятніца месяца. Магчымасць споведзі за 30 хвілін перад Святой Імшой, а пасля Імшы адбудзецца сустрэча з брацтвам Жывога Ружанца.
У суботу скончылася душпастырская візітацыя сем’яў. Хочыцца шчыра падзякваць за сумесную малітву і за веру, з якой вы прымалі благаславенне прынесенае ў ваш дом. Таксама дзякуем вам за ахвяраванні, якія вы складвалі падчас каляды.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі ў суботу. Катэхеза для дарослых у сераду пасля Святой Імшы ў 18.00.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.