На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да суботы ў 10.00. У наступную нядзелю ў 10, 12.00 і 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі ў суботу. Катэхеза для дарослых у сераду ў 18.00.
У мінулым годзе, дзякуючы шматлікім ахвярадаўцам з Касцяневіч, Вілейкі, Далгінава і іншых парафій, быў устаноўлены новы помнік на магіле кс. Станіслава Жук у Касцяневічах. У суботу, 7 сакавіка, плануем арганізаваць невялікую паездку – пілігрымку ў Касцяневічы, каб там памаліцца за кс. Станіслава ў чарговую гадавіну смерці і наведаць яго месца пахавання. Выезд 7 сакавіка ад вілейскага касцёла ў 11.00. Святая Імша ў 12.00. Пасля Святой Імшы пераход да магілы кс. Станіслава Жук. Кошт паездкі 6 руб. Запісвацца можна каля кніжнага кіоска.
З’явіліся новыя часопісы ДЫЯЛОГ i Ave Maria.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.