
Адмін
Рэдакцыя сайта
3 тыдзень Вялікага посту (23 сакавіка 2025 г.)
На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак, сераду і чацвер ў 10.00 і 18.00.
У аўторак, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, Святая Імша ў 12.00 і 18.00.
У пятніцу Святая Імша ў 10.00 і ў 18.00 – урачысты Крыжовы Шлях. Прыложым намаганні, каб сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.
У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00.
У кожную нядзелю Вялікага Посту: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 15.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.20 – Крыжовы Шлях і ў 18.00 – Святая Імша.
У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы нашымі парафіянамі: Крыжовая Дарога - раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00. Песні Жальбы ў сераду ў 17.30.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля вясенніх канікул 29 сакавіка.
У сераду пасля Святой Імшы ў 18.00 адбудзецца лекцыя для дарослых перад прыняццем Сакрамэнту Бежмавання.
РЭКАЛЕКЦЫІ Ў ВЯЛІКІМ ПОСЦЕ 10-12.04.25
НАВЕДВАННЕ ХВОРЫХ 08.04.25 з 9.00
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…
2 тыдзень Вялікага посту (16 сакавіка 2025 г.)
На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак, аўторак і чацвер ў 10.00 і 18.00.
У сераду, ва ўрачыстасць абавязковую св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, Святая Імша ў 12.00 і 18.00.
У пятніцу Святая Імша ў 10.00 і ў 18.00 – урачысты Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.
У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00.
У кожную нядзелю Вялікага Посту: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 15.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.20 – Крыжовы Шлях і ў 18.00 – Святая Імша.
У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы нашымі парафіянамі: Крыжовая Дарога - раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00. Песні Жальбы ў сераду ў 17.30.
У часе Вялікага посту належыць зрабіць пастановы, якія дапамогуць нам удасканаліць духоўнае жыццё. Абавязковым у Вялікім Посце з’яўляецца не ўдзел у вяселлях і гучных забавах, устрыманне ад мясных страваў па пятніцах і ў Папяльцовую Сераду. Але да гэтага мінімума належыць дабавіць свой пост, які дапаможа ў барацьбе з дрэннымі схільнасцямі, а добрае памножыць. Варта звярнуць увагу на нашую асабістую малітву, на часцейшае наведванне касцёла і на ўдзел у Вялікапостных набажэнствах.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.
У сераду пасля Святой Імшы ў 18.00 адбудзецца лекцыя для дарослых перад прыняццем Сакрамэнту Бежмавання.
РЭКАЛЕКЦЫІ Ў ВЯЛІКІМ ПОСЦЕ 10-12.04.25
НАВЕДВАННЕ ХВОРЫХ 08.04.25 з 9.00
З’явіўся новы нумар часопіса Дыялог.
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…
1 тыдзень Вялікага посту (9 сакавіка 2025 г.)
На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00.
У пятніцу Святая Імша ў 10.00 і ў 18.00 – урачысты Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.
У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).
У кожную нядзелю Вялікага Посту: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 15.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.20 – Крыжовы Шлях і ў 18.00 – Святая Імша.
У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы нашымі парафіянамі: Крыжовая Дарога - раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00. Песні Жальбы ў сераду ў 17.30.
У часе Вялікага посту належыць зрабіць пастановы, якія дапамогуць нам удасканаліць духоўнае жыццё. Абавязковым у Вялікім Посце з’яўляецца не ўдзел у вяселлях і гучных забавах, устрыманне ад мясных страваў па пятніцах і ў Папяльцовую Сераду. Але да гэтага мінімума належыць дабавіць свой пост, які дапаможа ў барацьбе з дрэннымі схільнасцямі, а добрае памножыць. Варта звярнуць увагу на нашую асабістую малітву, на часцейшае наведванне касцёла і на ўдзел у Вялікапостных набажэнствах.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 15 сакавіка.
У сераду пасля Святой Імшы ў 18.00 адбудзецца лекцыя для дарослых перад прыняццем Сакрамэнту Бежмавання.
З’явіўся новы нумар часопіса Ave Maria
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…
8 звычайная нядзеля (2 сакавіка 2025 г.)
На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак і аўторак у 10.00. У Папяльцовую сераду распачынаем Вялікі Пост, які з’яўляецца падрыхтоўкай да святкавання Вялікадня.
У папяльцовую сераду набажэнствы адбудуцца: у 11.00 - Крыжовы Шлях, у 12.00 - Святая Імша, у 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.30 - Песні Жальбы, у 18.00 - Святая Імша. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад пасыпанне галоў попелам, як знак пакаяння і гатоўнасці змяніць сваё жыццё. Таксама ў гэты дзень нас абавязвае сціслы пост. Сціслы пост азначае, што на працягу дня можна паесці посную ежу раз да сыта і два разы лёгка.
У часе Вялікага посту належыць зрабіць пастановы, якія дапамогуць нам удасканаліць духоўнае жыццё. Абавязковым у Вялікім Посце з’яўляецца не ўдзел у вяселлях і гучных забавах, устрыманне ад мясных страваў па пятніцах і ў Папяльцовую Сераду. Але да гэтага мінімума належыць дабавіць свой пост, які дапаможа ў барацьбе з дрэннымі схільнасцямі, а добрае памножыць. Варта звярнуць увагу на нашую асабістую малітву, на часцейшае наведванне касцёла і на ўдзел у Вялікапостных набажэнствах. Перад Святой Імшой кожны дзень будуць праводзіцца набажэнствы Крыжовай Дарогі, раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Кожны дзень у 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці.
У чацвер Святая Імша ў 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00 і ў 18.00 – Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.
У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).
У кожную нядзелю Вялікага Посту: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 15.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.20 – Крыжовы Шлях і ў 18.00 – Святая Імша.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца праз суботу 15 сакавіка.
У сераду пасля Святой Імшы ў 18.00 адбудзецца лекцыя для дарослых перад прыняццем Сакрамэнту Бежмавання.
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…
7 звычайная нядзеля (23 лютага 2025 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні ад панядзелка да суботы ў 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбываюцца па суботах.
У сераду ў 18.00 адбудзецца лекцыя для дарослых перад прыняццем Сакрамэнту Бежмавання.
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…
6 звычайная нядзеля (16 лютага 2025 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні ад панядзелка да суботы ў 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбываюцца па суботах.
У сераду ў 18.00 адбудзецца лекцыя для дарослых перад прыняццем Сакрамэнту Бежмавання.
З’явіўся новы нумар часопіса Ave Maria.
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…
5 звычайная нядзеля (9 лютага 2025 г.)
На гэтым тыдні: У аўторак, 11 лютага, адзначаецца ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда, і гэты дзень з’яўляецца Сусветным Днём хворых. Святая Імша ў 12.00 і 18.00 будзе ахвяравана аб Божае благаславенне і дар здароўя. Падчас кожнай Святой Імшы ўдзелецца Сакрамэнт Намашчэння хворых. Гэты Сакрамэнт можа прыняць кожны, хто патрабуе здароўе душы альбо цела, і будзе адпаведна падрыхтаваны. Перад прыняццем гэтага Сакрамэнта належыць пабыць у Споведзі. Таму з 11.00 і 17.00 адбудзецца выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнту і ў гэтым самым часе будзе магчымасць прыступіць да Споведзі.
Святая Імша ў панядзелак,сераду,чацвер,пятніцу і суботу(за памерлых) у 10.00.
У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбываюцца па суботах.
У сераду ў 18.00 адбудзецца лекцыя перад прыняццем Сакрамэнту Бежмавання для дарослых.
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…
4 звычайная нядзеля (02 лютага 2025 г.)
На гэтым тыдні: У панядзелак, 3 лютага, успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. У гэты дзень адбудзецца асвячэнне свечак і блаславенне імі ў гонар святога Блажэя, які з’яўляецца заступнікам у Бога для тых, хто мае хваробы горла.
У сераду, 5 лютага, успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Хрысціянская традыцыя перадала нам веру ў тое, што св. Агата з’яўляецца асаблівай заступніцай перад Богам пры небяспецы пажару. У гэтым дні падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне хлеба, вады і солі, каб заступніцтва святой Агаты ахоўвала нас ад розных небяспекаў, а асабліва ад бедства агню.
Святая Імша ў аўторак, чацвер, пятніцу і суботу ў 10.00.
У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбываюцца па суботах.
З 5 лютага пасля Святой Імшы на 18.00 распачнуцца заняткі перад прыняццем Сакрамэнту Бежмавання для дарослых.
Дзякую за нашыя сустрэчы падчас душпастырскай візітацыі, за веру з якой вы прымалі ўдзеленае благаславенне і за прысвячэнне сям’яў Беззаганаму Сэрцу Марыі. Дзякую за ахвяраванні. Дзякую Аляшкевіч Галіне, Аляшкевіч Ядзвізе і Бардонавай Ядзвізе за дапамогу ў арганізацыі каляды.
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…
3 звычайная нядзеля (26 студзеня 2025 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да суботы ў 10.00.
У наступную нядзелю 2 лютага, свята ахвяравання Пана, альбо Маці Божай Грамнічнай. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. У часе гэтага свята мы будзем успамінаць той дзень, калі Марыя і Святы Юзаф ахвяравалі Дзіцятка Езус Пану Богу ў Святыні Ерузалемскай. Паводле трыдыцыі падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне грамнічных свечак і працэсія па касцёлу з асвечанымі свечкамі. Грамнічныя свечкі захоўваюцца ў хрысціянскіх дамах, запальваюцца ў часе малітвы, калі існуе небяспека, хвароба, жыццёвыя цяжкасці. Таксама, згодна са шляхетнай традыцыяй, запаленую свечку падаём у руку чалавека, які памірае. Ахвяраванні за свечкі, якія мы набываем у касцёле, выкарыстоўваюцца для ўтрымання святыні, Божага Дому..
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбываюцца па суботах.
З 5 лютага распачнуцца заняткі перад прыняццем Сакрамэнту Бежмавання для дарослых. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.
Калі душпастырская візітацыя ўжо адбылася па вашай вуліцы, але да вас не датэлефанаваліся, альбо вы не змаглі прыняць святара, то можна запісацца на дадатковы дзень каляды і вас абавязкова наведаем.
Ёсць магчымасць набыць рамкі для абразоў Беззаганага Сэрца Марыі. Рамкі вырабляюцца пад замову для нашай парафіі ў залатым колеры, каб у гэтай аправе абраз выглядаў абразом, а не карцінай.
У пятніцу пасля Святой Імшы на 10.00 разбяром калядныя дэкарацыі і стаенку ў касцёле. На дапамогу ў гэтых працах запрашаем мужчын і жанчын.
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…
Душпастырская візітацыя
27.01-29.01.25
Панядзелак |
З 14.00 Вязынь З 19.00 да 21.00 Прапушчаныя адрасы
|
Аўторак |
З 14.00 В. Лыцавічы, Муляры З 19.00 да 21.00 Прапушчаныя адрасы |
Серада
|
З 14.00 Ляхаўшчына, Бараўцы, Шылавічы,Асіпавічы, Гліннае, Каловічы, Більцэвічы, Тураўшчына З 19.00 да 21.00 Прапушчаныя адрасы |
2 звычайная нядзеля (19 студзеня 2025 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да суботы ў 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбываюцца па суботах.
З 5 лютага распачнуцца заняткі перад прыняццем Сакрамэнту Бежмавання для дарослых. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.
Калі душпастырская візітацыя ўжо адбылася па вашай вуліцы, але да вас не датэлефанаваліся, альбо вы не змаглі прыняць святара, то можна запісацца на дадатковы дзень каляды і вас абавязкова наведаем.
Ёсць магчымасць набыць рамкі для абразоў Беззаганага Сэрца Марыі. Рамкі вырабляюцца пад замову для нашай парафіі ў залатым колеры, каб у гэтай аправе абраз выглядаў абразом, а не карцінай.
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…
Душпастырская візітацыя
20.01-25.01.25
Панядзелак |
З 14.00 альбо 17.00 Вул.Казея, Каралёва, зав. Каралёва, Купрыянава, В.Харужай, Кашэвога, Касмадзем’янскай, Чкалава, Васточная, зав. Васточны, зав. 2 Васточны
|
Панядзелак |
З 14.00 альбо 17.00 Незалежнасці 6/1, 8/1, 8/2, 10/1, 10/2, 10/3
|
Аўторак |
з 11.00 альбо 17.00 Вул. Жоўткі, Церашковай, Мікалаева, Некрасава, Дабравольскага, Ведаў, Сонечная,Будаўнікоў, Зубовіча, зав. 1 Прамысловы, 8 сакавіка, Асенняя, Мірная, Заслонава, Волкава
з 15.00 альбо 17.00 вул. Валынца |
Аўторак |
З 17.00 Незалежнасці 14, 16/1,16/2, 18, 20, 22
|
Серада |
З 14.00 альбо 17.00 Макаўе
З 17.00 Вул. Георгіеўская
|
Чацвер |
З 14.00 Ізбіно
З 17.00 Вул. Гарадзішчанская
|
Пятніца
|
З 14.00 Вёскі: Карвелі, Снежкава, Бутрымава
З 17.00 Вілейская, Куранецкая, Снежкаўская, Гістарычная, Крывіцкая, зав.Крывіцкі, Свабоды, Добрай волі, Рогача, Цветочная, Хвойная, Звёздная, Машэрава |
Субота
|
З 12.00 Куранец
З 15.00 Любань
|