background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Чытанне духоўнай літаратуры

Чытанне духоўнай літаратуры (66)

Пачынаем чытаць духоўную літаратуру разам!

Вось і прамінулі цудоўныя зімовыя святы, забылася перадсвяточная мітусня, раз’ехаліся госці… засталіся толькі цёплыя ўспаміны і доўгія зімовыя вечары.

Напэўна, раней нашы продкі інакш адчувалі і перажывалі працягласць гэтых вечароў… А мы ж сёння не адчуваем час, сустракаем новы дзень і развітваем стары ў віхуры розных падзей і клопатаў, не знаходзячы часу на ціхую хвілінку. Такое жыццё сучасных людзей можна акрэсліць жыццём хворым на недахоп часу.

У сувязі з гэтай хваробай “недахопу часу” ў забыццё адыходзіць шмат цудоўных рэчаў… і адной з іх з’яўляецца кніга. Далёка не кожнаму стомленаму штодзённымі клопатамі хапае на яе часу. А чалавек патрабуе духоўнага і інтэлектуальнага развіцця… Таксама і хрысціянін патрабуе паглыблення сваіх ведаў і праз гэта ўзмацнення сваёй веры. І добрым дадаткам да самага галоўнага – Св. Імшы і штодзённай малітвы, з’яўляецца духоўная літаратура. Існуе шмат розных і добрых кніг, з дапамогай якіх можна адшукаць адказы на хвалюючыя пытанні і паглыбіць свае веды. Не кожны з нас мае ў сябе дома вялікую бібліятэку і не заўсёды, як гэта кажуць у народзе, “даходзяць рукі”, каб сесці і што-небудзь пачытаць. Затое камп’ютар заўсёды ўключаны…

Таму адміністрацыя нашага сайта прапануе вашай увазе новую рубрыку “Чытанне духоўнай літаратуры”. Кожны аўторак і чацвер на нашым сайце будуць з’яўляцца новыя ўрыўкі з розных рэлігійных кніг, і гэтыя ўрыўкі будуць прысвечаны разнастайным тэмам.

Спадзяёмся, што гэта справа будзе на хвалу Бога і таксама на карысць нашых чытачоў! J

 

Запрашаем паразважаць над таямніцай Крыжа разам са Святым Айцом Піа.

Запаршаем паразважаць на тэму Крыжа разам з благаслаўлёнай Маці Тэрэзай з Калькуты.

Хрыстус, перад Якім ты стаіш падчас малітвы, - гэта поўны велічы і моцы Хрыстус з гары Табор, але таксама і Хрыстус укрыжаваны.

На перыяд Вялікага Посту, падобна як і ў Адвэнце, аднаўляем рубрыку “Чытанне духоўнай літаратуры”. Запрашаем сярод мітусні працоўнага дня затрымацца на некалькі хвілінак. каб разам пачытаць духоўную літаратуру і паразважаць над прачытаным.  Абнаўленні будуць падавацца кожны аўторак і чацвер.

У апошнія дні падрыхтоўкі перад святам Божага Нараджэння прапануем пачытаць хрысціянскую легенду. Гэта гісторыя распавядае пра тое, што самае галоўнае ва ўсім, што мы робім, - гэта рабіць усё з чыстым сэрцам і з любоўю да Бога.

Четверг, 17 Декабрь 2015 10:46

Чытанне духоўнай літаратуры: Чаканне...

Автор

З 17 снежня пачынаецца другая частка Адвэнту – час непасрэднай падрыхтоўкі да перажывання сёлетняга свята Божага Нараджэння. Гэты час вымагае ад нас яшчэ большай засяроджаннасці, цішыні, разважання і чакання…

Изучайте Священное Писание, молитвенно размышляйте над каждым эпизодом из жизни Христа, над Его уроками. Будьте особенно внимательны к тем советам и предостережениям, к которым Он прибегал, воспитывая и взращивая будущих Апостолов, Его посланников от края до края земли. Вдумайтесь: что отличает этих первых учеников Господа?

Жизнь Марии – это неустанное вверение себя Богу.

8 декабря - Торжество Непорочного Зачатия.

У Адвэнце аднаўляем нашу рубрыку "Чытанне духоўнай літаратуры". Прапануем разважанні і ўрыўкі з розных рэлігійных кніг, каб ахвяраваць некалькі хвілінак і разам пачытаць духоўную літаратуры, а таксама паразважаць над прачытаным. Матэрыялы падбіраюцца такім чынам, каб дапамагчы ў разважанні над духоўным жыццём і таямніцай Уцелаўлення Божага Сына. Абнаўленні будуць падавацца кожны аўторак і чацвер.