background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Адмін

Адмін

Рэдакцыя сайта
 

     1 верасня касцёл быў перепоўнены…Чым асаблівая была гэтая нядзеля? Менавіта ўчора мы распачалі новы навучальны год, распачалі яго ў Божае Імя.

Кс. пралат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі ў 1990 годзе стаў першым пробашчам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы пасля вяртання касцёла вернікам. Шмат сэрца і сваёй працы ён уклаў у аднаўленне і развіццё нашай святыні.

28 жніўня нашы парафіяне сустрэліся са Св. Янам Боско ў Смаргоні, рэліквіі якога пілігрымуюць па Беларусі з 25 па 31 жніўня.

Гэта быў незвычайны вечар… Урачыстаць распачалася прывітаннем Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, разам з якім шматлікія вернікі працэсійна выйшлі насустрач рэліквіям Св. Яна Боско. Святы, які з’яўляецца настаўнікам моладзі і апекуном выхавацеляў, у сваіх рэліквіях прыбыў з усмешкай на твары. Эўхарыстыя, якую цэлебраваў Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, скончылася гімнам-малітвай за нашу Бацькаўшчыну “Магутны Божа”, падчас якой у небе можна было бачыць цудоўны салют. 

Парафіяне Смаргоні, якіх наша парафія прымае на начлег падчас пілігрымкі ў Будслаў, прынялі нас з вялікай гасціннасцю, арганізавалі вясёлыя танцы і накармілі гарачай вячэрай. Скончылася прабыванне нашых парафіян на ўрачыстасці ў Смаргоні асабістым ушанаваннем і малітвай каля рэліквій Св. Яна Боско і катэхезай для моладзі, якую прамовіў Апостальскі Нунцый.

Уся ўрачыстасць была напоўнена сапраўднай, Божай радасцю, маладым духам, гасціннасцю і шчырасцю адкрытых сэрцаў, але самае галоўнае, духам самога Св. Яна Боско, які паказвае на Божую Любоў. Адчувалася рэальная прысутнасць Святога, які казаў: “Дастаткова таго, што вы маладыя, каб я вас любіў!” А маладым духам можа быць кожны з нас незалежна ад узросту, што напісаны ў пашпарце! 

У часе казання і катэхезы Апостальскі Нунцый разам з вернікамі разважаў пра Св. Яна Боско, пра тое, чаму ён вучыць нас сваім жыццём. Св. Ян быў сапраўды незвычайным чалавекам, ён ахвяраваў усё сваё жыццё служэнню Богу і маладым людзям, якія былі занядбаныя моцнымі гэтага свету і згубіліся ў гэтым жыцці. Святы, які казаў : “Рабі ўсё, толькі не грашы”, - сваім жыццём паказаў нам, што самае галоўнае.

І што ж самае галоўнае сярод усіх клопатаў і цяжкасцяў нашага жыцця, сярод болю і жорсткасці гэтага свету, сярод нашага імкнення да лепшага і новым падзеннем у бруд граху?.. Божая Любоў! Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці адзначыў, што Св. Яну Боско не падабаўся вобраз Бога, Які асуджае за грэх, Святы паказваў Бога, які дапамагае падняцца з бруду граху. Самае галоўнае – дасведчыць у сваім жыцці Любоў Бога і паказваць іншым людзям гэтую Любоў. Бо гэта Любоў Бога, Які выходзіць шукаць чалавека, нават таго, што патануў у брудзе, Які разумее і любіць нават тады, калі ўсе асуджаюць, Які ніколі не пакіне і схавае ў абдымках Сваёй Любові. Дасведчыць Любоў Бога і дзяліцца ёй – гэта просты сакрэт жыцця хрысціяніна. Апостальскі Нунцый падкрэсліў, што Святы Настаўнік моладзі прыцягваў і працягвае прыцягваць да сябе маладых людзей, змяняючы іх сэрцы, менавіта таму, што паказвае Божую Любоў, што прамяніцца ёй і дае адчуць чалавеку, што яго любяць.

Фота Аксаны Бажко

 

 

 

З 19 па 24 жніўня ў Санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбыліся рэкалекцыі для дзяцей і моладзі нашай парафіі. Гэта летняе мерапрыемства ўжо стала традыцыйным і заўсёды адбываецца перад пачаткам новага навучальнага года. Таму кожны, хто хоць раз ужо ўдзельнічаў у гэтых рэкалекцыях, плануе свой летні адпачынак менавіта такім чынам, каб абавязкова атрымалася паехаць яшчэ раз. Чаму так?

Вторник, 27 Август 2013 21:18

Будслаўскі скарб

Будслаў – месца асаблівае, напоўненае малітвамі мільёнаў пілігрымаў, просьбамі ў безнадзейных справах і падзякамі радасных сэрцаў. Не пералічыць тых людзей, якія тут сустрэлі Хрыста і адчулі Мацярынскую Любоў Яго і нашай Матулі.

Понедельник, 26 Август 2013 21:20

Увага! Праграма юбілейных урачыстасцяў.

Парафія Узвышэння Святога Крыжа, г. Вілейка, 12-14 верасня 2013г.

Чацвер, 12 верасня

ДЗЕНЬ МАЛІТВЫ ЗА ПАМЕРЛЫХ:

ФУНДАТАРАЎ СВЯТЫНІ, АХВЯРАДАЎЦАЎ, ДАБРАДЗЕЯЎ І ЎСІХ ПАРАФІЯНАЎ

Понедельник, 26 Август 2013 19:57

Урачыстасць, да якой мы рыхтаваліся!

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

З вялікай радасцю прыгадваем вам, што набліжаецца  кульмінацыйны дзень святкавання 100-годдзя нашай святыні, а менавіта, фэст, які будзем адзначаць 14 верасня 2013 года. Да гэтай падзеі парафія актыўна рыхтавалася не адзін год.

З 25 жніўня ў нашай парафіі распачаў сваю душпастырскую дзейнасць кс. Валерый Даўгуль, які будзе выконваць абавязкі вікарыя.

Добрай традыцыяй стала жнівеньскае спатканне студэнцкай і працоўнай моладзі нашай парафіі ў Будславе. Кожны з нас загадзя чакае “той самы чацвер” падчас летніх дзіцячых рэкалекцый, калі мы вырываемся са штодзеннай мітусні дарослага жыцця і злятаемся ў дарагое сэрцу месца.

 З 16 па 18 жніўня ў Будславе адбыліся рэкалекцыі парафіяльнага хору "Angeli". У пятніцу  вечарам удзельнікі  хору  накіраваліся ў Будслаў. Вячэрні Будслаў спаткаў іх незвычайнай цішынёй. Адчувалася хваляванне з прычыны такога прыватнага спаткання з Маці Божай Будслаўскай, так любімай усімі намі і заўсёды падчас свята акружанай натоўпамі вернікаў.