На фінале Парафіяды ў Варшаве каманда нашай парафіі прадстаўляла Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію ў якасці пераможцаў мінулагодняй дыяцэзіяльнай Парафіяды. Каманда нашай Вілейскай парафіі складалася з 15 дзяцей рознага ўзросту. Парафіяда – гэта адукацыйна-выхаваўчая праграма, арганізаваныя Законам Піяраў. Парафіяда складаецца з трох асноўных катэгорый: Стадыён–Тэатр–Святыня. Мэтай Парафіяды з’яўляецца фізічнае, інтэлектуальнае і духоўнае развіццё дзяцей і моладзі.
У сёлетняй 26 Міжнароднай Парафіядзе прыняло ўдзел 1241 чалавек з Польшы, Беларусі, Украіны, Расіі, Латвіі, Літвы, Узбекістану і Германіі. Кожны дзень Парафіяды быў вельмі насычаны, апрача розных спаборніцтваў і конкурсаў, для дзяцей былі арганізаваныя экскурсіі ў музеі і знакамітыя месцы Польскай сталіцы. Нашы дзеці і моладзь прынялі актыўны ўдзел ва ўсіх арганізаваных мерапрыемствах, яны змагаліся ў розных спартыўных спаборніцтвах, спрабавалі свае сілы ў конкурсах ведаў і малюнкаў, а таксама прадстаўлялі падрыхтаваныя інсцэніроўкі і спевы.
Тыдзень удзелу ў Міжнароднай Парафіядзе быў часам духоўнага і фізічнага ўзросту, часам новых знаёмстваў з іншымі культурамі і сустрэч з цікавымі людзьмі.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/parafiya/ab-yavy/item/673-nashy-dzetsi-i-moladz-na-parafiyadze-varshave#sigProGalleria40c0b04d78