background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

4 Велікодны тыдзень (26 красавіка 2026 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 9.00 і 18.00. У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

У пятніцу распачынаем месяц май. Май прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы, калі молімся Літанію да Божай Маці пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце. Шчыра запрашаем кожны дзень збірацца разам, каб, як Божая сям’я, ушаноўваць Божую Маці і прасіць яе заступніцтва ў Бога. Маёвыя набажэнствы ў буднія дні адбываюцца пасля кожнай Святой Імшы. У нядзелю толькі пасля Святой Імшы на 10.00.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 16 мая.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…

 

Зварот Aрцыбіскупа Юзаф Станеўскага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага:

Паважаныя браты ў святарстве Хрыстовым, дарагія браты і сёстры!

Сёння, у Нядзелю Добрага Пастыра, мы распачынаем у нашай архідыяцэзіі штогадовую ініцыятыву «Дар сэрца для парафій у патрэбе», якая будзе трываць да свята Перамянення Пана, 6 жніўня. Гэта не проста акцыя — гэта шлях братэрства, знак таго, што мы сапраўды з’яўляемся адной сям’ёй, у якой ніхто не застаецца сам-насам са сваімі цяжкасцямі.

Мэта гэтай ініцыятывы — падтрымаць парафіі, якім цяжка самастойна забяспечыць усе патрэбы душпастырскай дзейнасці, рэалізацыю праектаў і бягучыя выдаткі. Гэта наш супольны адказ на заклік Евангелля: «Насіце цяжары адзін аднаго» (Гал 6.2).

Дзякуючы ахвяраванням мінулага года былі зробленыя такія працы, як:

  • замена агароджы ў Мсціслаўлі;
  • замена дзверэй і вокнаў у Крычаве;
  • набыццё газавага катла для парафіяльнага дома ў Бабруйску;
  • упарадкоўваецца дакументацыя на парафіяльныя будынкі ў Мсціслаўлі і ў магілёўскай парафіі св. Антонія;
  • аказана падтрымка душпастырству дзяцей і моладзі ў парафіі св. Антонія ў Магілёве;
  • аплачваюцца камунальныя паслугі ў малаколькасных парафіях;
  • арганізавана дапамога ў даездах святароў да душпастырскіх пунктаў;
  • і шмат іншых патрэбных спраў.

Сёлета мы зноў запрашаем вас далучыцца да гэтай прыгожай справы. Кожная ахвяра — вялікая ці маленькая — становіцца зернем, з якога вырастае дабро. Скласці ахвяраванне можна скарбонку ў парафіяльным касцёле.

Дарагія браты і сёстры, дзякую вам за вашу шчодрасць, за вашу веру, за ваш давер Богу і Касцёлу. Няхай Добры Пастыр благаславіць кожнага з вас і адудзячыць сторазова.

Памятайце: Касцёл - гэта сям’я сем’яў. Касцёл Мінска-Магілёўскі — гэта мы разам. І мы разам нясём адказнасць за яго сёння і яго будучыню.

На ўдзел у ініцыятыве «Дар сэрца для парафій у патрэбе» і на малітву аб новых і святых пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця ўдзяляю вам сваё пастырскае благаслаўленне ў імя Айца, † і Сына, і Духа Святога. Амэн.

 

 

Аб’явы для ПІЛІГРЫМАЎ па святых месцах  Паўночна-Заходняй часткі Беларусі

 

1 мая збіраемся ў касцёле ў 7.00. Адбудзецца малітва, арганізацыйныя аб’явы і рассадка ў аўтобусе. Пасля малітвы выезд. Вяртаемся 2 мая каля 22 гадзіны.

Для поўнага ўдзелу ў супольных малітва просьба ўзяць з сабою парафільныя спеўнікі і пасля іх трымаць пад рукой. Спатрэбіцца таксама і Ружанец.

Абавязкова трэбы мець з сабою пашпарты. Дзеці, якія не маюць пашпартоў, павінны мець з сабою пасведчанне аб нараджэнні. Гэтыя дакументы нам спатрэбяцца пры засяленні ў гасцініцу і пры заездзе ў прыгранічную зону з Літвой і Латвіей.

Арганізаванае харчаванне будзе ў Наваполацку - ў пятніцу вячэра ў 19.30, у суботу снеданне ў 7.00, у Глыбокім - абед у суботу ў 14.00. На іншы час кожны павінен узяць харчаванне і ваду самастойна.

Наша пілігрымка па святых месцах, таму будзем памятаць пра сціплае адзенне, годнае гэтых месцаў. Варта сачыць за прагнозам надвор’я і ўзяць на гэтыя дні адпаведнае адзенне. Галоўнае, каб мы не забыліся ўзяць з сабою пазітыўны настрой і усмешкі.

Пілігрымы будуць прымаць удзел у Святой Імшы ў касцёле ў Міорах (інтэнцыі за памерлых) і ў касцёле ў Глыбокім (інтэнцыі за жывых аб Божае благаславенне). Пілігрымы свае інтэнцыі змогуць пераказаць на картках перад уваходам у святыню ў Міорах і Глыбокім. Жадаючыя могуць далучыць свае інтэнцыі, праз запіс просьбаў у сакрыстыі.

 

1 мая

7.00 – малітва, благаслаўленне і выезд

Вілейка – Відзы – Дрысвяты – Опса - Браслаў – Слабодка – Друя - Ідолта – Міоры – Наваполацк .

Наваполацк: вячэра ў 19.30, вячэрняя малітва ў 21.00.

2 мая

Наваполацк – Полацк (Сафійскі Сабор)  – Глыбокае  – Удзела  – Мосар – Дунілавічы  – Лучай – Камаі – Лынтупы – Вілейка (прыблізна 22.00)

 

Прочитано 698 раз