background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

2 тыдзень Вялікага посту (1 сакавіка 2026 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00.

У пятніцу Святая Імша ў 10.00, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта ў 17.00, урачысты Крыжовы Шлях ў 18.00. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.

У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).

У кожную нядзелю Вялікага Посту: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 15.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.20 – Крыжовы Шлях і ў 18.00 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы нашымі парафіянамі: Крыжовая Дарога - раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00. Песні Жальбы ў сераду ў 17.30.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца праз суботу 14 сакавіка.

Плануецца і вядзецца праца па арганізацыі аўтобуснай пілігрымкі па святых месцах Паўночна – Заходняй часткі Беларусі 1 і 2 мая. Уступна плануем наведаць Відзы, Опсу, Слабодку, Міоры, Друю. Вячэра, начлег і снеданне ў гатэлі Новаполацка. У другі дзень наведаем Полацк, Глыбокае (запланаваны абед), Удзела, Мосар, Дунілавічы, Лучай, Камаі і Лынтупы. Цяпер яшчэ працуем над праграмай, арганізацыяй пражывання і аўтобусным пераездам. У наступную нядзелю будзе агучаны кошт пілігрымкі і можна будзе запісацца. Сёння толькі анонс, каб паразважаць пра ўдзел у пілігрымцы і ў наступную нядзелю абдумана запісацца.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…

Прочитано 167 раз