Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Заняткі па рэлігіі распачнуцца 4 кастрычніка. Дакладны расклад заняткаў будзе пададзена за тыдзень да пачатку катэхізацыі. Просім сёння ўзяць з сабою анкету ўдзельніка, запоўніць яе і пераказаць у сакрыстыю.
Фэст нашай парафіі, Узвышэнне Святога Крыжа, будзем святкаваць з 12 па 14 верасня:
Пятніца 12 верасня, дзень ушанавання Крыжа Езуса Хрыста і Яго збавеннай Смерці:
15.00-18.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта рознымі групамі нашай парафіі. У гэтым часе будзе магчымасць Споведзі.
18.00 – Святая Імша
Субота 13 верасня, дзень малітвы за памерлых
10.00 – Святая Імша за памерлых. Ютрань за памерлых. Інтэнцыя Святой Імшы за памерлых родных і памерлых з нашай парафіі.
У нядзелю 14 верасня, урачыстасць Узвышэння Святога Крыжа
10.00 – Адпустовая Святая Імша. Інтэнцыя Святой Імшы аб здароўе, Божае благаславенне і падзяка за атрыманыя ласкі мінулага года. Пасля Святой Імшы адбудзецца ўрачыстая працэсія вакол святыні. Да ўдзелу ў працэсіі запрашаем дзяцей і моладзь парафіі. У наступную нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00 дзяўчаткі змогуць падабраць сукенку для працэсіі.
12.00 і 18.00 – Святая Імша
Інтэнцыя Брацтва Жывога Ружанца на месяц верасень: Молімся аб Святло Духа Святога для дзяцей, моладзі нашай парафіі, і для іх катэхетаў, настаўнікаў, выкладчыкаў і выхавацеляў у новым навучальным годзе. У гэтай інтэнцыі пачынаем маліцца з Першай пятніцы месяца.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!



