Святая Імша ў панядзелак у актаве Пасхі будзе ў 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 Імша за памерлых. Другая нядзеля Вялікадня з’яўляецца Нядзеляй Божай Міласэрнасці. Расклад Святых Імшаў: 10.00, 12.00 і 18.00. Да гэтай урачыстасці падрыхтуемся праз Навэнну да Божай Міласэрнасці, якая будзе адбывацца ў буднія дні пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце.
Велікодныя ўрачыстасці адзначаюцца на працягу васьмі дзён, актаву. Гэта азначае, што кожны дзень будзе такім святочным як сёння.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 3 мая згодна з раскладам.
2025 Юбілейны год з’яўляецца годам пілігрымавання па вызначаных святынях, каб атрымаць асаблівыя Ласкі. Тых, хто наведвае Юбілейныя святыні, называюць ПІЛІГРЫМАМІ НАДЗЕІ. Нашая парафія далучаецца да гэтых пілігрымаў і вырушае ў далёкі шлях! 28-29 красавіка (панядзелак і аўторак (Радаўніца)) адбудзецца аўтобусная пілігрымка па Юбілейных святынях Віцебскай дыяцэзіі. Групы на два аўтобусы ўжо зфармаваныя, але яшчэ можам далучыць некалькі асобаў. Арганізацыйная інфармацыя будзе пададзена ў аб’явах у наступную нядзелю.
Але гэтай пілігрымкай мы не абмяжоўваемся! Ёсць магчымасць арганізаваць аўтобусную пілігрымку ў Рым, каб там, разам з мільёнамі пілігрымаў з усяго свету прайсці праз Юбілейную браму Ватыканскай базылікі святога Пятра. Шлях будзе праходзіць праз Кракаў, Вену, Падую, Рым, Фларэнцыю, Балонью, Будапешт. Запланаваны час пілігрымкі з 17 па 26 кастрычніка. Арганізатарам выступае Мінска –Магілёўская архідыяцэзія ў асобе кс. Юрыя Санько. Калі з нашай парафіі будзе жадаючых на цэлы аўтобус, альбо яго большасць, то адпраўленне і завяршэнне пілігрымкі будзе ў Вілейцы. Пры выхадзе з касцёла каля кніжнага кіоска ёсць інфармацыйныя карткі. Зацікаўленыя могуць іх узяць, пачытаць і абдумаць прапанову. Запісваць у пілігрымку распачнём з 1мая.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Таксама дзякуем за дапамогу ў зборы сродкаў на аднаўленне галоўнага алтара нашай святыні. Гэтыя ахвяраванні збіраем у сакрыстыі і запісваем у спецыяльную кнігу дабрадзеяў нашага касцёла. Дзякую тым хто прыклася да падрыхтоўкі святыні і за арганізацыю свята. Хацелася шчыра падзякваць парафіянам за належнае перажыванне Вялікага Посту, за ўдзел і правядзенне Крыжовых Дарог, штодзённы ўдзел у набажэнстве Вяночак да Божай Міласэрнасці і за ўсе добрыя пастановы і ўчынкі. Дзякую кс. Ігару, сакрыстыянам, міністрантам, хору “Angeli” за упрыгожванне пасхальнай літургіі. Дзякую ўсім вам, дарагія парафіяне і госці за вашую веру, малітву, адарацыі, за тое, што мы разам перажывалі таямніцы нашага збаўлення. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!