background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

5 тыдзень Вялікага посту (6 красавіка 2025 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні: Святая Імша з панядзелка да серады ў 10.00 і 18.00.

У чацвер распачнуцца вялікапосныя рэкалекцыі:

Чацвер

9.00 і 17.00 – Споведзь

10.00 і 18.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука

9.00 – Крыжовы Шлях, 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці,

17.30 – Песні Жальбы

Пятніца

9.00 і 17.00 – Споведзь

10.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука

9.00 – Крыжовы Шлях, 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці,

17.30 – Песні Жальбы

18.00 – Крыжовы Шлях (праводзіць рэкалекцыяніст),

з абрадамі Святой Камуніі і з рэкалекцыйнай навукай

Субота

9.00 і 17.00 – Споведзь

10.00 і 18.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука

9.00 – Крыжовы Шлях, 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці,

17.30 – Песні Жальбы

13.30 – Куранец

15.00 – Любань

 

У наступную нядзелю мы ўшануем урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем, у горад дзе Езус памёр для нашага збаўлення. Гэта нядзеля мае назву ПАЛЬМОВАЯ альбо МУКІ ПАНА. У гэты дзень прыходзім да касцёла з вербачкамі, пальмамі, якія будуць асвечаныя і з якімі ў працэсіі будзем вітаць Збаўцу, як жыхары Ерузалема.

Расклад Святых Імшаў: у 10.00 – Святая Імша з працэсіяй вакол касцёла, у 12.00 і 18.00 – Святая Імша з працэсіяй па касцёлу. Ахвяраванні, якія збіраюцца ў наступную нядзелю, будуць пераказаныя на ўтрыманне Духоўнай семінарыі ў Гродна.

Наведванне хворых перад святам вялікадня адбудзецца ў аўторак 8 красавіка з 9.00. Адрасы запісваем у сакрыстыі.

Арганізацыйнае спатканне з бацькамі і моладзю, а таксама з дарослымі якія ў гэтым годзе прымуць сакрамэнт Бежмавання адбудзецца ў пятніцу вечарам пасля Крыжовай Дарогі ў касцёле.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца 12 красавіка.

У чацвер, пасля Святой Імшы на 10.00, адбудзецца ўборка касцёльнай тэрыторыі перад святамі. Вялікая просьба далучыцца да гэтых прац і мужчын і жанчын.

У 2025 годзе, тых хто наведвае вызначаныя Юбілейныя святыні, называюць ПІЛІГРЫМАМІ НАДЗЕІ. І нашая парафія жадае далучыцца да гэтых пілігрымаў і вырушыць у далёкі шлях, каб атрымаць асаблівыя Ласкі Юбілейнага Году! 28-29 красавіка (панядзелак і аўторак (Радаўніца)) адбудзецца аўтобусная пілігрымка па Юбілейных святынях Віцебскай дыяцэзіі. Даты змяніліся па прычыне праблем з размяшчэннем пілігрымаў у гатэлі. Але дзякуючы новым датам у пілігрымку змогуць паехаць усе жадаючыя на двух аўтобусах.

28 красавіка, панядзелак (267 км)

Вілейка – Лепель – Віцебск

Віцебск: Касцёл Божай Міласэрнасці (Святая Імша ў інтэнцыі Божага благаслаўлення і здароўя)

Касцёл св. Антонія

Касцёл св Барбары

Вячэра і начлег у гатэлі Лучеса.

( Магчымасць  вечарам наведаць Віцебск)

29 красавіка, аўторак (477 км)

Віцебск (снеданне) – Шуміліна – Наваполацк – Верхнядзвінск – Росіца (Святая Імша ў інтэнцыі памерлых) – Браслаў (Святая Імша ў інтэнцыі Божага благаслаўлення, здароўя і апекі НПМ Браслаўскай, Валадаркі Азёр) - абед – Паставы - Вілейка

Кошт ад 190 да 225 руб у залежнасці ад катэгорыі пакою у гатэлі Лучеса. Размяшчэнне ў чатырохмесных, двухмесных стандарт, двухмесных камфорт  і аднамесных нумарах . Запісвацца можна пры выхадзе з касцёла, каля кніжнага кіоска.

 

Дзякую за малітву, працу і ахвяраванні

 

Прочитано 256 раз