На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак і аўторак у 10.00. У Папяльцовую сераду распачынаем Вялікі Пост, які з’яўляецца падрыхтоўкай да святкавання Вялікадня.
У папяльцовую сераду набажэнствы адбудуцца: у 11.00 - Крыжовы Шлях, у 12.00 - Святая Імша, у 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.30 - Песні Жальбы, у 18.00 - Святая Імша. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад пасыпанне галоў попелам, як знак пакаяння і гатоўнасці змяніць сваё жыццё. Таксама ў гэты дзень нас абавязвае сціслы пост. Сціслы пост азначае, што на працягу дня можна паесці посную ежу раз да сыта і два разы лёгка.
У часе Вялікага посту належыць зрабіць пастановы, якія дапамогуць нам удасканаліць духоўнае жыццё. Абавязковым у Вялікім Посце з’яўляецца не ўдзел у вяселлях і гучных забавах, устрыманне ад мясных страваў па пятніцах і ў Папяльцовую Сераду. Але да гэтага мінімума належыць дабавіць свой пост, які дапаможа ў барацьбе з дрэннымі схільнасцямі, а добрае памножыць. Варта звярнуць увагу на нашую асабістую малітву, на часцейшае наведванне касцёла і на ўдзел у Вялікапостных набажэнствах. Перад Святой Імшой кожны дзень будуць праводзіцца набажэнствы Крыжовай Дарогі, раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Кожны дзень у 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці.
У чацвер Святая Імша ў 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00 і ў 18.00 – Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.
У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).
У кожную нядзелю Вялікага Посту: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 15.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.20 – Крыжовы Шлях і ў 18.00 – Святая Імша.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца праз суботу 15 сакавіка.
У сераду пасля Святой Імшы ў 18.00 адбудзецца лекцыя для дарослых перад прыняццем Сакрамэнту Бежмавання.
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…